| ||||||||||||||||||||||||
Алентаўн (англ.: Allentown) — горад на ўсходзе штата Пенсільванія, у акрузе Ліхай. Трэці па велічыні горад Пенсільваніі пасля Філадэльфіі і Пітсбурга. Па стане на 2004 год, колькасць насельніцтва складала 106.732 чалавека. Знаходзіцца за 97 км на поўнач ад Філадэльфіі — шостага па колькасці насельніцтва горада ЗША, за 130 км на ўсход ад Гарысберга — сталіцы штата, і за 140 км на захад ад Нью-Ёрка.