Алесь Разанаў | |
---|---|
![]() Алесь Разанаў падчас літаратурна-музычнай вечарыны, прысвечанай выхаду 100-га нумару часопіса «Дзеяслоў», 2019 г. | |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 5 снежня 1947[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 26 жніўня 2021[2] (73 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменнік, перакладчык, паэт, празаік, эсэіст |
Мова твораў | беларуская і нямецкая |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Прэміі | |
Узнагароды | |
![]() | |
![]() |
Але́сь Сцяпа́навіч Раза́наў (5 снежня 1947[1], Сялец, Брэсцкая вобласць — 26 жніўня 2021[2], Мінск) — беларускі паэт, перакладчык, эсэіст. Вядомы як паэт-наватар, аўтар новых паэтычных форм.
Нарадзіўся 5 снежня 1947 года ў сям’і служачых. Бацька — Сцяпан Разанаў, паходзіў з вёскі Вялікая Ржакса Тамбоўскай вобласці, прыехаў з геадэзічнай экспедыцыяй да вайны ў Беларусь, дзе яго застала Другая сусветнай вайна. У 1942 годзе быў вывезены на прымусовыя працы ў Германію, дзе працаваў на заводзе, быў у канцлагерах Заксенгаўзен і Маўтгаўзен, вызвалены ў 1945 годзе Савецкай Арміяй. Вярнуўся да сям’і ў Брэсцкую вобласць і застаўся жыць у вёсцы Сялец. Маці, Надзея Іванаўна, працавала медсястрой, фельчарам-акушэркай, пазней — у бальніцы вёскі Сялец[4].
Алесь Разанаў нарадзіўся 5 снежня 1947 года. У 1955 годзе пайшоў у Сялецкую сярэднюю школу, якую скончыў у 1966 годзе. У 1966 годзе Алесь Разанаў паступіў на філалагічны факультэт БДУ. Паралельна з вучобай працаваў ліцейшчыкам на Мінскім заводзе ацяпляльнага абсталявання. У кастрычніку 1968 студэнты-філолагі БДУ, сярод лідараў якіх былі Алесь Разанаў, Віктар Ярац і Леў Барташ, сабралі подпісы студэнтаў (ліст падпісала некалькі соцень чалавек), дзе патрабавалі вяртання выкладання на беларускай мове. У выніку тройца ініцыятараў звароту атрымала ярлыкі «нацыяналістаў». А калі неўзабаве Алесь Разанаў, Віктар Ярац і Валянціна Коўтун з’ездзілі ў Зэльву да Ларысы Геніюш, два першыя ўзімку 1969 года былі выключаны з БДУ (праз няздачу заліку па ваеннай падрыхтоўцы; да гэтага яны былі выдатнікамі вучобы)[5]. Дзякуючы падтрымцы ўніверсітэцкага куратара Ніла Гілевіча і Максіма Танка, рэктару БПІ Сяргею Гусаку і загадчыку кафедры беларускай мовы і літаратуры БПІ Уладзіміру Калесніку, Алесь Разанаў працягнуў вучобу на філалагічным факультэце Брэсцкага педагагічнага інстытута, які скончыў у 1970 годзе.
У 1970—1971 працаваў настаўнікам беларускай мовы і літаратуры ў сярэдняй школе вёскі Кругель Камянецкага раёна. У 1971—1972 гадах на тэрміновай службе ў Савецкай Арміі[4]. З 1972 года ў Мінску. У 1972—1974 гадах літаратурны супрацоўнік газеты «Літаратура і мастацтва» і часопіса «Родная прырода». Член Саюза пісьменнікаў БССР і Саюза пісьменнікаў СССР з 1972 года. У 1974—1986 гадах рэдактар і старшы рэдактар выдавецтва «Мастацкая літаратура». З 1986 года на творчай рабоце. У 1988 годзе вучыўся ў славістычнай школе ў Чэхаславакіі. У 1989 выбіраўся віцэ-прэзідэнтам Беларускага ПЭН-цэнтра. У 1990-х гадах супрацоўнічаў з часопісам «Крыніца»[6].
З 1990 года старшыня Беларускага рэспубліканскага фонду імя Рэрыхаў, з 1992 года навуковы супрацоўнік Нацыянальнага навукова-асветніцкага цэнтра імя Ф. Скарыны. З 1990 года сябра Рады Саюза пісьменнікаў Беларусі[4].
Памёр 26 жніўня 2021 года[7].
Быў жанаты з Галінай Разанавай, дачка Таццяна[8].
Пачаў публікавацца ў 1961 годзе. Аўтар зборнікаў паэзіі «Адраджэнне», «Назаўжды», «Каардынаты быцця», «Шлях — 360», «Вастрыё стралы», «У горадзе валадарыць Рагвалод» (Вершасказы і пункціры)[4]. Творчасці Разанава ўласціва неардынарнае мысленне і нетрадыцыйны вобразна-паэтычны стыль самавыяўлення. Ужываў наватарскія жанравыя і рытміка-інтанацйныя формы з гуманістычным напаўненнем[4].
Выступаў з артыкуламі ў пытаннях сучаснага літаратурнага працэсу, публікаваў эсэ[4].
Перакладаў з літоўскай, латышскай, грузінскай, балгарскай, сербскахарвацкай, чэшскай, англійскай моў. Пераклаў кнігу Казіса Саі для дзяцей «Гэй, хавайцеся!» (1982), п’есу Уільяма Шэкспіра «Сон у летнюю ноч» (аўт. «Сон у Іванаву ноч» у зборніку «Тры камедыі», 1989), раман Ёнаса Авіжуса «Час, калі пусцеюць сядзібы» (1989), выбраную паэзію Улдыса Бэрзыньша (2013). Склаў кнігу паэзіі Янкі Купалы «Выйду з сэрцам, як з паходняй!..» (1982). Выдаў па-нямецку зборнік «Wortdichte» (2003).
На рускай мове выйшаў зборнік паэзіі Алеся Разанава «Вместе с травой» (2016) у перакладах Валерыя Ліпневіча.
Паэт Уладзімір Някляеў сказаў пра Алеся Разанава: «Ён быў проста як ніхто, бадай, з нас адданы паэзіі. Мажліва, па той прычыне, што адчуваў сваю пакліканасць». Літаратар і гісторык Уладзімір Арлоў звярнуў увагу, што асоба Алеся Разанава мела не адно вымярэнне і ўвасабленне, але найперш ён — стваральнік новых жанраў і наогул новай паэтыкі. Паэт і перакладчык Андрэй Хадановіч адзначыў яго як бліскучага наватара, які карыстаўся найлепшым, што існуе ў традыцыі[11]. Паводле пісьменніка і філолага Змітра Дзядзенкі, «Алесь Разанаў быў паэтам ад Бога, і ў беларускай паэзіі зрабіў сапраўдную мадэрністычную рэвалюцыю»[6].
![]() |
Алесь Разанаў у Вікіцытатніку |
---|---|
![]() |
Алесь Разанаў на Вікісховішчы |