Алехандра Гансалес Іньярыту

Алехандра Гансалес Іньярыту
ісп.: Alejandro González Iñárritu
Дата нараджэння 15 жніўня 1963(1963-08-15)[1][2][…] (61 год)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Адукацыя
Прафесія кінарэжысёр, сцэнарыст, кінапрадзюсар, кампазітар, мантажор
Кар’ера 1986 — наш час
Узнагароды
IMDb ID 0327944
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Алеха́ндра Ганса́лес Інья́рыту (ісп.: Alejandro González Iñárritu, нар. 15 жніўня 1963) — мексіканскі кінарэжысёр, сцэнарыст, кінапрадзюсар, кампазітар і мантажор, уладальнік мноства ўзнагарод, у тым ліку чатырох прэмій «Оскар» за пастаноўку, прадзюсаванне і напісанне сцэнарыя да фільма «Бёрдмэн» (2014) і пастаноўку фільма «Выжылы» (2015).

Алехандра Гансалес Іньярыту нарадзіўся 15 жніўня 1963 года ў Мехіка. У 1984 годзе ён пачаў кар’еру дыск-жакея на папулярнай мексіканскай рок-радыёстанцыі WFM, дзе неўзабаве стаў прадзюсарам музычных перадач.

У 1987 годзе Іньярыту ўзначаліў тэлевізійнае шоу Magia Gigital. З 1988 па 1990 гады быў прадзюсарам шасці поўнаметражных мастацкіх фільмаў. У 1990 годзе Алехандра быў прызначаны мастацкім кіраўніком найбуйнейшай у Мексіцы тэлекампаніі Televisa, а ў 1991 годзе стварыў прадзюсарскую кампанію Zeta Film. У гэты ж час ён вывучае мастацтва рэжысуры, здымае рэкламныя ролікі.

У 1995 годзе Іньярыту зняў свой дэбютны тэлевізійны сярэднеметражны трылер «За грашыма» (ісп.: Detrás del Dinero) з удзелам Мігеля Базэ.

Поўнаметражны дэбют Алехандра па сцэнарыі Гільерма Арыягі «Сука каханне» прыносіць рэжысёру намінацыі на прэстыжных кінафестывалях і міжнародную славу.

Зняўшы рэкламны ролік для BMW і прыняўшы ўдзел у міжнародным праекце «11 верасня», Іньярыту здымае новы фільм «21 грам» — стылістычны працяг фільма «Сука каханне» з Шонам Пенам, Бенісіа Дэль Тора і Наомі Уотс у галоўных ролях.

У 2006 годзе рэжысёр зняў драму «Вавілон» з Брэдам Пітам і Кейт Бланшэт у галоўных ролях. Стужка атрымала «Залаты глобус» як найлепшы драматычны фільм 2006 года.

«Сука каханне», «21 грам» і «Вавілон» уяўляюць сабой трылогію Іньярыту і Арыягі пра смерць.

  1. Alejandro González Iñarritu // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Alejandro González Iñárritu // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Deutsche Nationalbibliothek Record #128799587 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
  4. LIBRISКаралеўская бібліятэка Швецыі, 2012. Праверана 24 жніўня 2018.