Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Алецка[1] (польск.: Olecko, ням.: Margrabowa, Oletzko, Treuburg) — горад у Польшчы, адміністрацыйны цэнтр Алецкага павета Вармінска-Мазурскага ваяводства на ўсходзе Мазурскага паазер’я. Сядзіба вяскова-гарадской гміны Алецка. Насельніцтва 16 076 чал. (на 2021).
Кліматаграма Алецка | |||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
С | Л | С | К | М | Ч | Л | Ж | В | К | Л | С |
54
-1.6
-5.8
|
47
-0.2
-5.1
|
50
4.8
-2.0
|
47
12.0
3.3
|
63
17.2
8.2
|
78
20.2
11.9
|
88
22.3
14.5
|
79
21.8
14.1
|
65
17.0
10.2
|
58
10.7
5.0
|
51
5.2
1.2
|
55
0.9
-2.1
|
Тэмпература ў °C • Сума ападкаў у мм |
Пачатак гораду паклаў паляўнічы замак. Статус горада паселішча атрымала 1 снежня 1560 г. Некаторыя нямецкія гісторыкі звязваюць падзеі заснавання горада і сустрэчу ў паляўнічым замку ўладара Прусіі Альбрэхта Гогенцолерна і караля Польшчы Жыгімонта ІІ Аўгуста ў 1560 г. На памяць аб сустрэчы манархі пастанавілі заснаваць два гарады па абодва бакі польска-прускай мяжы — Аўгустаў у Польшчы (названы так у гонар Жыгімонта Аўгуста) і Марграбова (ад «маркграф» — тытула Альбрэхта Гогенцолерна як маркграфа Брандэнбурга).
Да 1675 г. горад належаў Рэчы Паспалітай як лен Кароны.
|