Алжырскае пагадненне | |
---|---|
Тып дагавора | мірны дагавор |
Дата падпісання | 12 снежня 2000 |
Месца падпісання | г. Алжыр |
Падпісалі | Мелес Зенаўі і Ісаяс Афеворкі |
Бакі |
Эфіопія Эрытрэя |
Алжырскае пагадненне 2000 года — мірны дагавор паміж Эфіопіяй і Эрытрэяй, якім была завершана пагранічная вайна 1998—2000 гадоў. Дакумент падпісаны 12 снежня 2000 года ў горадзе Алжыр.
Эфіопа-эрытрэйскі канфлікт 1998—2000 гадоў адбыўся за кантроль над спрэчнымі памежнымі тэрыторыямі. Падзеі пачаліся з уварвання эрытрэйскай арміі на эфіопскую тэрыторыю, чаму папярэднічаў інцыдэнт у пагранічным пасёлку.
У канцы вайны Эрытрэя апынулася на мяжы катастрофы: праціўнік правёў паспяховае наступленне спачатку ў захопленых эрытрэйцамі раёнах Эфіопіі, а затым непасрэдна ў эрытрэйскіх правінцыях. Афіцыйная Асмэра пагадзілася сесці за стол перамоваў, якія пачаліся 29 мая[1]. 18 чэрвеня бакі спынілі баявыя дзеянні і дамовіліся аб усёабдымным мірным пагадненні[2].
У снежні бакі канфлікту сустрэліся для падпісання канчатковай дамовы. У дакуменце краіны абяцалі:
У пагадненні прапісвалася стварэнне трох камісій, якія бы дапамаглі ўрэгуляваць усе спрэчкі паміж дзяржавамі. Так, на падставе дагавора, пачалі сваю дзейнасць камісія па ўстанаўленні мяжы (для дэмаркацыі граніцы), камісія па прэтэнзіях (для ацэнкі патрабаванняў аб кампенсацыі шкоды, нанесенай вайной), а таксама незалежны і бесстаронні орган, прызначаны Генеральным сакратаром ААН для расследавання пачатку канфлікту[3][4].
Подпісы пад пагадненнем паставілі прэм’ер Эфіопіі Мелес Зенаўі і прэзідэнт Эрытрэі Ісаяс Афеворкі. На цырымоніі заключэння дамовы прысутнічалі прэзідэнт Алжыра Абдэль Азіз Бутэфліка, дзяржаўны сакратар ЗША Мадлен Олбрайт, генсек ААН Кофі Анан, генсек Арганізацыі афрыканскага адзінства Салім Ахмед Салім і спецпрадстаўнік ЕС Рына Серы[3].
Пасля вайны ў памежжы быў размешчаны міратворчы кантынгент ААН. Місія мела на мэце пераадоленне наступстваў эфіопа-эрытрэйскага ўзброенага канфлікту і нармалізацыю ўзаемаадносін дзвюх дзяржаў. У складзе міжнародных сіл налічвалася 4 200 чалавек, у тым ліку 3 900 вайскоўцаў, 90 штабных афіцэраў і 210 ваенных назіральнікаў. Разгортванне пачалося ў верасні 2000 года і было завершана ў студзені. Згортванне місіі адбылося ў 2008 годзе[5].
У гэты час міждзяржаўны канфлікт з фазы адкрытага супрацьстаяння перайшоў у закрыты. Бакі перанеслі акцэнт з хуткага ўрэгулявання на доўгатэрміновае рэгуляванне. Выкананне пытання аб заканчэнні тэрытарыяльнай спрэчкі зацягвалася[6]. Міжнародны арбітраж абавязаў бакі падзяліць спрэчную тэрыторыю прыкладна пароўну, але пасёлак Бадмэ, сімвал вайны, пакінуць за эрытрэйцамі[7].
9 ліпеня 2018 года ў Асмэры прэм’ер Эфіопіі Абій Ахмед Алі і прэзідэнт Эрытрэі Ісаяс Афеворкі падпісалі мірнае пагадненне, па якім спрэчныя тэрыторыі пераходзілі эрытрэйцам. Краіны дамовіліся аб аднаўленні дыпламатычных адносін, супрацоўніцтве ў сферы палітыкі, эканомікі, культуры і бяспекі. Падпісанне дакумента азнаменавала заканчэнне стану вайны паміж дзяржавамі[8][9][10][11].
{{cite news}}
: Папярэджанні CS1: бот: невядомы статус арыгінальнага URL (спасылка)