Алкагалізм | |
---|---|
| |
МКХ-10 | F10. |
МКХ-9 | 303 |
OMIM | 103780 |
DiseasesDB | alcoholism |
MedlinePlus | 000944 |
MeSH | D000437 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Алкагалізм — наркатычная залежнасць, якая характарызуецца хваравітай цягай да ўжывання алкагольных напояў (псіхічная і фізічная залежнасць) і алкагольным (хімічным) пашкоджаннем унутраных органаў. Пры алкагалізме адбываецца дэградацыя чалавека як асобы; страта ўнутранага «Я».
Азначэнне алкаголік лічаць дэгуманізавальным, паталагізавальным і неэтычным. Да людзей хворых на алкагалізм лепей ужываць азначэнне чалавек з алкагольнай залежнасцю або чалавек, які цярпіць на алкагольную залежнасць.
Хваробай паражаюцца галаўны мозг (амнезія, галюцыноз, дэпрэсія, псіхоз, энцэфалапатыя і эпілепсія), кроў (малакроўе), нервы (полінеўрапатыя ), падстраўнікавая залоза (панкрэатыт), печань (жаўтуха, тлушчавая дыстрафія і цыроз), скура (язва), страўнік (гастрыт), сэрца (інфаркт і міякардыядыстрафія ) і яечкі (імпатэнцыя)[1].
Станам на 16 красавіка 2013 года ў Беларусі на адмысловым уліку стаяла каля 270 тысяч залежных ад алкаголю людзей[2].