Алківіяд | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
стар.-грэч.: Ἀλκιβιάδης | |||||||
| |||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
каля 450 да н.э.[1] |
||||||
Смерць |
404 да н.э. |
||||||
Род | Alcmaeonidae[d] | ||||||
Бацька | Cleinias[d][2][3] | ||||||
Маці | Deinomache[d][2][3] | ||||||
Жонка | Hipparete[d][2][1][…] | ||||||
Дзеці | сын Алківіяд, дачка | ||||||
Грамадзянства | Афіны, Спарта, Персія | ||||||
Званне | стратэг | ||||||
Бітвы | |||||||
Узнагароды |
чэмпіён Алімпійскіх гульняў па гонках калясніц[d] (416 да н.э.) |
||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Алківія́д (стар.-грэч.: Ἀλκιβιάδης; 450 да н.э., Афіны — 404 да н.э., Фрыгія) — старажытнагрэчаскі афінскі дзяржаўны дзеяч, аратар і вайскавод часоў Пелапанескай вайны (431—404 гг. да н.э.).
Алківіяд нарадзіўся ў арыстакратычнай сям’і, а выхоўваўся ў доме Перыкла, лідара афінскага поліса. Сваю актыўную палітычную дзейнасць Алківіяд пачаў, выступіўшы праціўнікам Нікіевага міру і прыхільнікам аднаўлення ваенных дзеянняў супраць Спарты. Стаўшы стратэгам, ён крута змяніў знешнюю палітыку Афін[4]. У 418 г. да н.э. ён стварыў новую антыспартанскую кааліцыю, якая распалася пасля паражэння ў бітве пры Мантынеі. Алківіяд быў ініцыятарам Сіцылійскай экспедыцыі, таксама накіраванай супраць Спарты і яе саюзнікаў. Адпраўлены ў 415 годзе да н.э. з флотам у Сіцылію, быў адкліканы ў Афіны для судовага разгляду. Асцерагаючыся за сваё жыццё, Алківіяд перайшоў на бок Спарты. На радзіме ён быў завочна асуджаны.
Алківіяд даў спартанцам некалькі каштоўных саветаў, якімі Спарта скарысталася і якія ледзь не прывялі Афіны да поўнага паражэння ў вайне. Алківіяд набыў вялікі аўтарытэт у Спарце, і некаторыя яго зайздроснікі загадалі яго забіць. Алківіяд збег да персідскага сатрапа Тысаферна і затым з яго дапамогай прыбыў на Самас, дзе базіраваўся афінскі флот. Маракі абралі яго стратэгам. З 411 года да н.э. пачынаецца серыя перамог Алківіяда, у выніку якой перавага ў Пелапанескай вайне быў на баку Афін[5]. Вярнуўшыся на радзіму ў 407 годзе да н.э., ён быў прызначаны стратэгам-аўтакратарам (галоўнакамандуючым арміі і флоту). Пасля паражэння, якое пацярпеў афінскі флот у яго адсутнасць, Алківіяд вымушаны быў адправіцца ў выгнанне. У 404 годзе да н.э., пасля перамогі Спарты ў Пелапанескай вайне, быў забіты па загадзе Крытыя і Лісандра, якія палічылі яго небяспечным палітычным супернікам.