Алоэ | ||||||||||||||
Алоэ дрэвападобнае (Aloe arborescens) | ||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | ||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| ||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | ||||||||||||||
Aloe L., 1753 | ||||||||||||||
Сінонімы | ||||||||||||||
Тыпавы від | ||||||||||||||
Aloë perfoliata L., 1753
| ||||||||||||||
|
Алоэ, Альяс (Aloe) — род сукулентных раслін сямейства асфадзелавых. Віды — шматгадовыя травяністыя расліны з доўгім гладкім мясістым лісцем, пакрытым па краі шыпамі. Кветкі чырвоныя або жоўтыя, сабраныя ў верхавую гронку. Назва роду ў перакладзе з арабскай мовы горкі.
Вядома каля 400 відаў. Найбольш вядомыя — алоэ дрэвападобнае (Aloe arborescens)[3] і алоэ вера (Aloe vera), якое ўваходзіць у склад шматлікіх лекавых і касметычных прэпаратаў. Знешні выгляд алоэ вельмі разнастайны — сярод іх ёсць дрэвападобныя формы і ліяны; а таксама гіганцкія і мініяцюрныя расліны.
Сцябло прамастойнае, галінастае. Лісце сакаўное, мясістае, шаравата-зялёнае з васкавым налётам, зубчастае па краях, мае гліказід алаін. Кветкі трубчастыя, чырвона-аранжавыя, сабраныя ў гронку. Плод — сухая трохгнёздавая каробачка. На ніжняй частцы сцёблаў штогод утвараюцца бакавыя парасткі («дзеткі»), якія таксама выкарыстоўваюцца для размнажэння.
Гістарычная «радзіма» алоэ — засушлівыя вобласці Афрыкі, Мадагаскара, Макаранезіі і поўдзень Аравійскага паўвострава. Але дзякуючы дэкаратыўным і лекавым ўласцівасцям, а таксама параўнальна лёгкаму і хуткаму прыстасаванню, шматлікія віды алоэ былі натуралізаваныя ў краінах Міжземнамор’я, Індыі, Мексіцы, на Кубе. Алоэ было завезена іспанцамі ў Еўропу, адкуль распаўсюдзілася на востраў Барбадос і ў шматлікія краіны Паўднёва-усходняй Азіі. Некаторыя віды вырошчвалі ў Закаўказзі як лекавыя расліны. На Беларусі культывуюць у пакоях, аранжарэях, дзе расліна квітнее вельмі рэдка і дасягае вышыні не больш за 70 см.
Высушаны сок з лісця некаторых відаў алоэ (сабур) ужываюць пераважна ў ветэрынарыі як слабіцельны і жаўцягонны сродак, мясцова — для дэзінфекцыі і паскарэння эпітэлізацыі[4]. У некаторых выпадках сок з лісця алоэ можа выклікаць дэрматыты[5]