Алтайскія мовы | |
---|---|
Папярэдні ў спісе | Proto-Altaic[d] |
Моўная тыпалогія | аглюцінатыўныя мовы і SOV |
![]() | |
![]() |
Алта́йскія мо́вы — гіпатэтычная макрасям’я моў, якая аб’ядноўвае цюркскія, мангольскія, тунгуса-маньчжурскія, а таксама ізаляваныя карэйскую і японскую мовы (япона-рукюскія мовы).
Збліжаюцца агульнасцю рыс: фанетычных (заканамернасць палатальнага і лабіяльнага сінгарманізму зычных і галосных, асіміляцыі зычных; корань 1-складовы, 3-гукавы, найчасцей утварае закрыты склад), марфалагічных (словаўтварэнне і словазмяненне з дапамогай аглюцінатыўных афіксаў, адсутнасць роду, наяўнасць катэгорыі прыналежнасці) і сінтаксічных (паясняльныя словы ў сказе абавязкова стаяць перад паяснёнымі, слабае развіццё складаназалежных сказаў).
Найбольшая сувязь алтайскіх моў у лексіцы, што тлумачыцца іх генетычнай блізкасцю.