Горад
Герб
Сцяг
А́лукснэ (лат. : Alūksne , аг.-усх.-слав. : Олыста, Алыстъ, Волыстъ , ням. : Marienburg ) — горад на паўночным усходзе Латвіі каля аднайменнага возера , адміністрацыйны цэнтр Алуксненскага края . Плошча 14,23 км². Насельніцтва 8653 чал. (1 студзеня 2012).
Назва паходзіць ад латг. : olūksna — «крыніца ў лесе». Да 1917 года называўся Марыенбу́рг (у гонар Маці Божай ). Вядомы з 1284 года.
Гарадскі востраў вядомы як Замкавы (Pils sala ), або востраў Марыі. Замак у наш час выкарыстоўваецца як адкрытая тэатральная пляцоўка.
Тэрыторыя вакол возера Алукснэ першапачаткова была заселена фінскімі плямёнамі, а з VIII —XII стагоддзяў латгаламі . Паселішча, тады вядомае як Олыста, Алыстъ або Волыстъ, на месцы цяперашняга горада ўпершыню згадана ў пскоўскім летапісе пад 1284 годам.
Сцены старога замка
План замка паводле Карла фон Левіс-оф-Менара
Мясцовасць і паселішча былі захоплены нямецкімі крыжакамі Лівонскага ордэна ў 1342 годзе. Імі на суседнім востраве быў пабудаваны замак Марыенбург, які служыў для абароны гандлёвых шляхоў з Рыгі ў Пскоў . Горад, які вырас побач з замкам, таксама стаў вядомы як Марыенбург.
Быў узяты войскамі Івана IV у 1560 годзе падчас Лівонскай вайны . У 1582 годзе быў уключаны ў склад Рэчы Паспалітай . У 1629 годзе адышоў да Швецыі .
У 1683 годзе ў Відзэмэ Эрнстам Глюкам , лютэранскім святаром, першым перакладчыкам Бібліі на латышскую мову , заснаваны першыя школы з выкладаннем на латышскай мове .
Руская армія на чале з Шарамецевым захапіла горад падчас Паўночнай вайны ў 1702 годзе. Пры гэтым у палон патрапіў Глюк і яго выхаванка Марта Скаўронская (Крузэ) , якая стала палюбоўніцай і пасля жонкай першага расійскага імператара Пятра I . У 1724 годзе пад імем Кацярына I была каранавана на расійскі прастол, стаўшы расійскай імператрыцай .
Новы замак Фітынгофаў (сярэдзіна XIX ст.)
У сярэдзіне XVIII стагоддзя памесце Марыенбург было падаравана дзяржаўнаму канцлеру М. І. Варанцову , які ў 1764 годзе прадаў яго лейб-медыку І. Ф. Фітынгофу . У сярэдзіне XIX стагоддзя побач з развалінамі старога замка Фітынгофы пабудавалі новую рэзідэнцыю.
Год
Колькасць
1920
2 029
[ 4]
1925
3 507
[ 4]
1935
4 385
[ 4]
1959
6 775
[ 4]
1970
8 658
[ 4]
1979
10 205
[ 4]
1989
10 897
[ 4]
Год
Колькасць
2000
9 482
[ 4]
2005
9 394
[ 4]
2006
9 308
[ 4]
2007
9 203
[ 4]
2008
9 173
[ 4]
2009
9 093
[ 4]
2010
8 985
[ 4]
Год
Колькасць
2012
7 808
[ 4]
2013
7 612
[ 4]
2014
7 426
[ 4]
2015
7 295
[ 4]
2016
7 182
[ 5]
2017
6 930
[ 6]
2019
6 692
[ 7]
Год
Колькасць
2020
6 555
[ 8]
2021
6 535
[ 9]
2022
6 368
[ 10]
2023
6 262
[ 11]
2024
6 175
[ 12]
Зноскі
↑ Колькасць жыхароў у самакіраваннях. 01.01.2016 (лат.)
↑ Кніга паштовых індэксаў Латвіі — красавік 2011 (лат.)
↑ Класіфікатар адміністрацыйных тэрыторый і тэрытарыяльных адзінак Латвіі — 16 лютага 2011 (лат.)
↑ а б в г д е ё ж з і к л м н о п р с http://pop-stat.mashke.org/latvia-cities.htm
↑ Office of Citizenship and Migration Affairs — 1990.
↑ Central Statistical Bureau of Latvia Праверана 11 верасня 2017.
↑ Central Statistical Bureau of Latvia Праверана 2 чэрвеня 2019.
↑ Central Statistical Bureau of Latvia Праверана 19 лютага 2021.
↑ Central Statistical Bureau of Latvia Праверана 15 чэрвеня 2021.
↑ Pilsētu (blīvi apdzīvotu) un lauku (reti apdzīvotu) teritoriju iedzīvotāju skaits reģionos, pilsētās, novados un pagastos (pēc administratīvi teritoriālās reformas 2021. gadā) – Teritoriālā vienība, Laika periods un Rādītāji — Central Statistical Bureau of Latvia . Праверана 22 снежня 2022.
↑ Iedzīvotāju skaits pēc tautības reģionos, pilsētās, novados, pagastos, apkaimēs un blīvi apdzīvotās teritorijās gada sākumā (pēc administratīvi teritoriālās reformas 2021. gadā) 2021 - 2022 — Central Statistical Bureau of Latvia . Праверана 3 кастрычніка 2023.
↑ Iedzīvotāju skaits pēc tautības reģionos, pilsētās, novados, pagastos, apkaimēs un blīvi apdzīvotās teritorijās gada sākumā (pēc administratīvi teritoriālās reformas 2021. gadā) — Central Statistical Bureau of Latvia . Праверана 19 чэрвеня 2024.
Герб Латвіі