Алфрэд Хершы | |
---|---|
англ.: Alfred Day Hershey | |
Дата нараджэння | 4 снежня 1908[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 22 мая 1997[1][3][…] (88 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | хімік, генетык, мікрабіёлаг |
Навуковая сфера | бактэрыялогія і генетыка |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Член у | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Алфрэд Дэй Хершы (англ.: Alfred Day Hershey, 4 снежня 1908, Авоса, ЗША — 22 мая 1997) — амерыканскі вучоны ў галіне генетыкі і вірусалогіі. Член Нацыянальнай АН ЗША (1958), член Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук.
Скончыў універсітэт штата Мічыган у 1930 годзе. Доктар філасофіі (1934). З 1934 года ў Вашынгтонскім універсітэце, з 1950 года ў Інстытуце Карнегі (з 1962 года дырэктар). Навуковыя працы па вывучэнні механізмаў перадачы генетычнай інфармацыі ў фагаў. Даказаў магчымасць рэкамбінацыі ў бактэрыяфагаў і галоўную ролю нуклеінавай кіслаты ў віруснай інфекцыі. Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне (1969) (з М.Дэльбрукам і С.Лурыя).