Горад
| ||||||||||||||||
Аль-Байда (араб. البيضاء Al Baiḍāʾ ⓘ) — адзін з буйных і асноўных гарадоў у Лівіі, сталіца муніцыпалітэта Эль-Джэбал-Эль-Ахдар і другі па велічыні горад Лівіі ва ўсходнім рэгіёне з насельніцтвам 206 180 жыхароў (у 2006 годзе). Аль-Байда — адзін з самых прыгожых гарадоў у Лівіі, што робіць яго тварам турызму ў Лівіі.
Сустракаецца таксама напісанне Байда, Эль-Бейда і Бейда. У часы італьянскай акупацыі горад быў вядомы як Беда Літорыя. Гэта гандлёвы і прамысловы горад на поўначы Кірэнаікі.
На 2011 год, па даных «Нью-Ёрк Таймс», насельніцтва павялічылася да прыблізна 250 000 чалавек[2]. Такім чынам, гэта чацвёрты па велічыні горад Лівіі[3]