Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||
Альбервіль (фр.: Albertville, часам ужываецца назва Альбертвіль) — горад у французскім дэпартаменце Савоя ў рэгіёне Рона-Альпы, заснаваны ў 1836 годзе на беразе ракі Ізер. Горад названы ў гонар караля Сардзінскага каралеўства Карла Альберта, бацькі Віктара Эмануіла II, у склад якога тады ўваходзіла Савоя.
Насельніцтва горада ў 1999 годзе складала 17,3 тыс. жыхароў. Вышыня над узроўнем мора вагаецца ад 325 да 2030 метраў.
Альбервіль — папулярны зімовы курорт. У 1992 годзе ў горадзе праходзілі зімовыя Алімпійскія гульні.