Альберт Вялікі | |
---|---|
лац.: Albertus Magnus | |
Дата нараджэння | каля 1200[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 15 лістапада 1280[3][2][…] |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Род дзейнасці | хімік, музыказнавец, філосаф, пісьменнік, эканаміст, астролаг, энтамолаг, багаслоў, географ, батанік, каталіцкі біскуп, настаўнік |
Навуковая сфера | філасофія |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Вядомыя вучні | Фама Аквінскі[4][3] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Альбе́рт Вялі́кі, ці Святы Альберт, Альберт Кёльнскі, Альберт фон Больштэт (лац.: Albertus Magnus, каля 1200 — 15 лістапада 1280) — філосаф, тэолаг, навуковец. Выдатны прадстаўнік сярэдневяковай схаластыкі, дамініканец, прызнаны Каталіцкай Царквой Настаўнікам Царквы, настаўнік Фамы Аквінскага.
Нарадзіўся ў сям'і графа фон Больштэта ў Лаўінгене. Дакладная дата нараджэння невядомая, як мяркуюць, нарадзіўся паміж 1193 і 1206 гадамі.
Каля 1212 года паступіў у Падуанскі ўніверсітэт, дзе вывучаў працы Арыстоцеля і Айцоў царквы, а таксама праявіў вялікія здольнасці да прыродазнаўчых навук. У 1223 годзе ўступіў у дамініканскі ордэн, працягваючы заняткі тэалогіяй і навукай. З 1228 па 1254 гады Альберт выкладае ў найбуйнейшых універсітэтах Баварыі і Францыі і знаходзіць славу найвялікшага схаласта Еўропы. Яшчэ да пачатку выкладання ў Парыжы (1245) адбываецца знаёмства з Фамой Аквінскім, які затым стане адным з любімых вучняў Альберта і будзе суправаджаць яго ў паездках па ўніверсітэтах і шматлікіх падарожжах.
У 1254 годзе прызначаны правінцыялам Дамініканскага ордэна. Дзейнасць Альберта на гэтай пасадзе спрыяла развіццю ордэна ў даручанай яму правінцыі Тэўтонія і росту колькасці братоў. У 1260 Папа Рымскі Аляксандр IV прызначыў Альберта біскупам Рэгенсбурга, але па заканчэнні двух гадоў Альберт адмовіўся ад біскупскага служэння, якое замінала яго навуковым і тэалагічным заняткам.
Да 1270 годзе Альберт жыў у Рэгенсбургу, потым пераехаў у Кёльн, дзе і жыў да смерці.
Памёр у 1280 годзе ў Кёльне, дзе і пахаваны ў дамініканскай царквы св. Андрэя.
Беатыфікаваны у 1622 годзе, у 1931 годзе Папа Пій XI кананізаваў Альберта. У 1941 годзе быў абвешчаны заступнікам вучоных.
Дзень памяці ў Каталіцкай Царкве — 15 лістапада.