Альберта Баё

Альберта Баё
ісп.: Alberto Bayo Giroud
Дата нараджэння 27 сакавіка 1892(1892-03-27)[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 4 жніўня 1967(1967-08-04)[1][2] (75 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Прыналежнасць Іспанія, Другая Іспанская Рэспубліка[d] і Куба
Род войскаў Aeronáutica Militar Española[d], Іспанскі легіён, Народная армія Іспанскай Рэспублікі і Revolutionary Army[d]
Званне падпалкоўнік[d] і генерал
Бітвы/войны Рыфская вайна, Грамадзянская вайна ў Іспаніі, Другая сусветная вайна, Кубінская рэвалюцыя
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Альберта Баё Жыру (ісп.: Alberto Bayo Giroud; 27 сакавіка 18924 жніўня 1967) — іспана-кубінскі ваенны дзеяч, лётчык і пісьменнік. Удзельнік Рыфскай вайны, грамадзянскай вайны ў Іспаніі, Другой сусветнай і Кубінскай рэвалюцыі. Аўтар шэрагу прац па ваеннай справе і зборнікаў вершаў.

Нарадзіўся на Кубе ў сям’і артылерыста-іспанца і кубінкі. У яго было чатыры браты. Усе сталі вайскоўцамі. Пасля іспана-амерыканскай вайны сям’я пераехала ў Іспанію. Скончыў Інстытут Чэнэ ў Новым Арлеане.

У 1912 годзе паступіў у ваенную акадэмію Таледа. На ваеннай службе з 1915 года. У наступным годзе скончыў Мадрыдскую ваенную авіяцыйную школу.

Каля 1920 года заснаваў авіяцыйную акадэмію ў Карабанчэл-Альта. У чэрвені 1923 года ў Баё адбылася дуэль з капітанам Хаакінам Гансалесам Галарсай (апошні вядомы выпадак у гісторыі Іспаніі). Апанент быў сур’ёзна паранены, і Баё выключылі з армейскай авіяцыі.

У 1924 годзе ён вымушана ўступіў у Іспанскі легіён. У ходзе Рыфскай вайны камандаваў ротай. У 1925 годзе быў цяжка паранены ў пахвіну, год аднаўляўся. Пасля вярнуўся ў зону баявых дзеянняў. Пасля вайны, да 1934 года, жыў у Іспанскім Марока.

У час Другой рэспублікі вярнуўся ў авіяцыю. Адначасна ўступіў у Антыфашысцкі рэспубліканскі вайсковы саюз. Калі адбыўся ліпеньскі пут 1936 года, з якога пачалася грамадзянская вайна ў Іспаніі, Баё служым на ваенным аэрадроме Эль-Прат-дэ-Льёбрэгат. Ён застаўся верным рэспубліканскаму ўраду і кіраваў вызваленнем Івіцы і Фарментэры, а таксама высадкай на Маёрку. Апошняя аперацыя не была ўзгоднена з кіраўніцтвам, і афіцэра аддалі пад суд, але ён быў апраўданы[3]. Пасля служыў у калоне Лопеса-Т’енды.

Пазначаны начальнікам штаба V армейскага корпуса. Далей служыў у ваенным міністэрстве. Пасля заканчэння вайны разам з сям’ёй збег у Францыю. Там трапіў у канцлагер, дзе страціў правае вока. Пасля вызвалення ваяваў у Другой сусветнай вайне ў французскай авіяцыіі. Узнагароджаны ордэнам Ганаровага легіёна.

Далей вярнуўся на радзіму, на Кубу. Першы час працаваў выкладчыкам матэматыкі і дырэктарам Матэматычнай акадэміі. У 1941 годзе пераехаў у Мексіку, дзе стаў прафесарам авіяцыйнай школы Гвадалахары. У 1943 годзе атрымаў мексіканскае грамадзянства.

З канца 1940-х гадоў удзельнічаў у розных рэвалюцыйных арганізацыях у краінах Цэнтральнай Амерыкі. Ён быў адным з ваенных інструктараў кубінскіх партызан Руху 26 ліпеня на чале з Фідэлем Кастра. У якасці саветніка пайшоў у партызаны, удзельнічаў у Кубінскай рэвалюцыі. Уступіў у Камуністычную партыю Іспаніі і Таварыства кубінска-іспанскай дружбы. Даслужыўся да звання генерала Рэвалюцыйных узброеных сіл Кубы.

Збронікі вершаў

[правіць | правіць зыходнік]
  • Cualquier cosilla, España, 1911
  • Mis cantos de aspirante, España, 1911
  • Cadetadas, España, 1912
  • Canciones del Alkázar, España, 1914
  • El tenorio laico, España, 1938
  • El tenorio cubano, 1960
  • Fidel te espera en la Sierra, México, 1958
  • Sangre en Cuba, México, 1958
  • Juan de Juanes, España, 1926
  • Uncida al yugo, España, 1926

Ваенна-гістарычная тэматыка

[правіць | правіць зыходнік]
  • Dos años en Gomara, España, 1928
  • La guerra será de los guerrilleros, España, 1937
  • Mi desembarco en Mallorca, México, 1944
  • Tempestad en el Caribe, México, 1950
  • Cámara, México, 1951
  • El caballero de los tristes destinos México, 1953
  • Magallanes, el hombre más audaz de la tierra, México, 1953
  • 150 preguntas a un guerrillero, México, 1955
  • Mis versos de rebeldía, México, 1958
  • Mi aporte a la revolución cubana, 1960
  • Versos revolucionarios, 130 pp, 1960
  • Mis versos, 223 pp, 1965
  1. а б Alberto Bayo Piraud // Gran Enciclopèdia CatalanaGrup Enciclopèdia, 1968.
  2. а б National Library of Israel Names and Subjects Authority File Праверана 1 чэрвеня 2023.
  3. Garcia Oliver, Juan (1978). «El anarcosindicalismo en el Comité de Milicias.». En Ibérica de Ediciones y Publicaciones, Barcelona, ed. El Eco de los Pasos. Ruedo Ibérico. ISBN 84-85361-06-7.
  • Aznar Soler, Manuel; García López, José Ramón (2016). Diccionario biobibliográfico de los escritores, editoriales y revistas del exilio republicano de 1939 4. Sevilla: Renacimiento. ISBN 978-84-16981-15-1.
  • Alpert, Michael (2013). The Republican Army in the Spanish Civil War, 1936-1939 (en inglés). Cambridge: Cambridge University Press. ISBN 9781139236836. OCLC 940070723.
  • Goldston, Robert C.; Carrick, Donald (1970). The Cuban revolution (en inglés). Indianapolis, Indiana: Bobbs-Merrill Company. OCLC 253867519.
  • Thomas, Hugh (1976). Historia de la Guerra Civil Española. Barcelona: Círculo de Lectores.