Альберта Джакамеці | |
---|---|
фр.: Alberto Giacometti | |
![]() | |
Дата нараджэння | 10 кастрычніка 1901[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 11 студзеня 1966[5][6][…] (64 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Бацька | Giovanni Giacometti[d][7] |
Маці | Annetta Giacometti[d] |
Жонка | Annette Giacometti[d] |
Род дзейнасці | скульптар, мастак, пісьменнік, дызайнер упрыгожванняў, літограф, рысавальнік, ілюстратар |
Жанр | абстракцыянізм[11][12], фігурка[d][12], анімалістычны жывапіс[d][12], жанравы жывапіс[12], пейзаж[12], партрэт[12] і нацюрморт[12] |
Вучоба | |
Мастацкі кірунак | сюррэалізм[12] |
Уплыў | Эміль Антуан Бурдэль |
![]() |
Альберта Джакамеці (іт. Alberto Giacometti; 10 кастрычніка 1901, Барганова, Стампа, Швейцарыя — 11 студзеня 1966, Кур, Швейцарыя, пахаваны ў Баргонава) — швейцарскі скульптар, жывапісец і графік, адзін з найбуйнейшых майстроў XX стагоддзя.
Джакамеці нарадзіўся 10 кастрычніка 1901 года ў акрузе Барганава швейцарскай камуны Стампа ў сям’і мастака Джавані Джакамеці. Цікавасць да мастацтва ўзнікла ў Альберта ў раннім дзяцінстве, калі ён пачаў займацца лепкай і жывапісам. У 1919—1920 гадах навучаўся жывапісу ў Жэневе, у Школе прыгожых мастацтваў і ў Школе мастацтваў і рамёстваў па класе скульптуры. У 1920 і 1921 гадах падарожнічаў па Італіі, дзе пазнаёміўся з класікай італьянскага мастацтва і помнікамі Старажытнага Рыма.
З 1922 года жыў і працаваў у Парыжы, дзе зблізіўся з Андрэ Брэтонам, Луі Арагонам, Пікаса, Міро, Максам Эрнстам, Сартрам, Бекетам і інш. Вучыўся ў студыі Гранд Шам’ер у Парыжы (1922—1925) у Э. А. Бурдэля. Летнія месяцы праводзіў у Швейцарыі.
Раннія працы Джакамеці выкананы ў рэалістычнай манеры, аднак у Парыжы ён адчуў уплыў кубізму («Торс», 1925; «Персанажы», 1926—1927), захапляўся мастацтвам Афрыкі, Акіяніі, старажытнай Амерыкі («Галава», 1925), 1926; «Жанчына-лыжка», 1926).
Публікаваўся ў часопісе «Сюррэалізм на службе рэвалюцыі». У 1927 яго працы былі прадстаўлены ў Салоне Цюільры, першая персанальная выстава адбылася ў 1932. Скульптура гэтых гадоў («Жанчына-лыжка», 1926; «Клетка», 1930; «Жанчына з перарэзаным горлам», 1932; «Сюррэалістычны стол») злучае элементы кубізму з архаічнай пластыкай Акіяніі, снаявіднай фантастыкай, агрэсіяй і эратызмам. У 1930 годзе далучыўся да групы сюррэалістаў і быў яе актыўным членам на працягу некалькіх гадоў. У гэтыя гады ён стварыў цэлы шэраг скульптур, якія назваў «скульптурамі ў клетцы». Найбольш вядомыя работы гэтага цыкла — «Палац у чатыры гадзіны раніцы» (1923—1933) і «Гадзіна слядоў, або Падвешаны шар» (1930—1931). Сам Джакамеці называў свае працы «прадметамі сімвалічнага дзеяння».
У 1935 годзе мастак кінуў сюррэалізм і адрокся ад усіх сваіх твораў, звязаных з гэтым перыядам, назваўшы іх «поўным тупіком».
Пасля Другой сусветнай вайны, гады якой Джакамеці пражыў у Жэневе, ён прыходзіць да новай, больш гуманістычнай манеры ў скульптурах, партрэтнага жывапісу і графіцы.
У пасляваенны перыяд Джакамеці быў адзначаны многімі, уключаючы Сартра і Жэнэ, як выдатны мастак-экзістэнцыяліст.