Альбертаўскі ўніверсітэт мастацтваў

Альбертаўскі ўніверсітэт мастацтваў
англ.: Alberta University of the Arts
Арыгінальная назва англ.: Alberta University of the Arts
Заснаваны 1926
Краіна
Размяшчэнне Калгары, Альберта, Канада
Сайт auarts.ca
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Альбертаўскі ўніверсітэт мастацтваў (англ.: Alberta University of the Arts) — канадская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая месціцца ў горадзе Калгары ў правінцыі Альберта, Канада.

Установа паўстала з мастацкага дэпартамента, заснаванага Паўднёва-Альбертаўскім тэхналагічным інстытутам у 1926 годзе, пазней перайменаванага ў Альбертаўскі мастацкі каледж у 1960 годзе. Ён быў аддзелены ад тэхналагічнага інстытута ў 1985 годзе, стаўшы незалежным каледжам, які фінансуецца дзяржавай. У 1995 годзе вучэльня атрымала правы надаваць ступені бакалаўра прыгожых мастацтваў і была перайменавана ў Альбертаўскі каледж мастацтваў і дызайну. У 2018 годзе ўрад правінцыі Альберта прызнаў навучальную ўстанову ўніверсітэтам, і ў наступным годзе яна была перайменавана ў Альбертаўскі ўніверсітэт мастацтваў, каб адлюстраваць змяненне статусу вучэльні.

  • Школа рамёстваў і новых медыяў
  • Школа візуальных мастацтваў
  • Школа камунікацыйнага дызайну
  • Школа крытычных і творчых студый