Альвара Урыбэ

Альвара Урыбэ
ісп.: Álvaro Uribe Vélez
31-ы прэзідэнт Калумбіі[d]
7 жніўня 2002 — 7 жніўня 2010
Папярэднік Andrés Pastrana Arango[d]
Пераемнік Хуан Мануэль Сантас
член Сената Калумбіі[d]
з 20 ліпеня 2014
член Сената Калумбіі[d]
20 ліпеня 2018 — 18 жніўня 2020

Нараджэнне 4 ліпеня 1952(1952-07-04)[1][2][…] (72 гады)
Жонка Lina María Moreno Mejía[d]
Веравызнанне каталіцтва
Партыя
Адукацыя
Месца працы
Аўтограф Выява аўтографа
Узнагароды
Сайт alvarouribevelez.com.co (ісп.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

А́львара Уры́бэ-Ве́лес (ісп.: Álvaro Uribe Vélez; 4 ліпеня 1952, Медэльін) — калумбійскі палітык, прэзідэнт Калумбійскай Рэспублікі з 2002 да 2010 года (пераабраны ў 2006 г.).

Раннія гады і адукацыя

[правіць | правіць зыходнік]

Альвара Урыбэ нарадзіўся ў сям’і Альберта Урыбэ, багатага землеўладальніка. Скончыў сярэднюю школу ў родным Медэльіне з адзнакай у 1970 годзе, а затым скончыў і атрымаў ступень доктара права і палітычных навук у Універсітэце Ант’ёкіі.

У 1983 пры спробе згону яго бацька быў забіты членамі тэрарыстычнай арганізацыі ФАРК.

Палітычная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

Сваю палітычную кар'еру Урыбэ пачаў у 1977, калі быў прызначаны генеральным сакратаром Міністэрства працы. У перыяд 1980—1982 з’яўляўся дырэктарам Упраўлення грамадзянскай авіяцыі, а затым стаў і мэрам Медэльіна на некалькі месяцаў. Далей Урыбэ становіцца членам адной з двух традыцыйных партый у Калумбіі – Ліберальнай і ў перыяд 1986 – 1994 быў сенатарам у парламенце.

У 1995 быў абраны губернатарам дэпартамента Ант’ёкія. Заваяваў папулярнасць дзякуючы праекту CONVIVIR – стварэнне ўзброеных груп насельніцтва з мэтай абароны ад партызанскіх груповак і наркамафіі.

Падчас яго праўлення колькасць злочынаў у дэпартаменце скарацілася на 60%, але таксама абвастрыўся і яго канфлікт з ФАРК.

Незадоўга да прэзідэнцкіх выбараў у 2002 годзе Урыбэ пакідае Ліберальную партыю, і, выкарыстоўваючы крызіс палітычнага даверу да традыцыйных партый, стварае рух „Калумбія – перш за ўсё“. Дзякуючы яго пазіцыі змагара супраць наркамафіі і партызанскіх груповак, Урыбэ перамагае на выбарах яшчэ ў першым туры з 53%.

Падчас праўлення Урыбэ пашырае свой праект CONVIVIR па ўсёй краіне і пачынае жорстка пераследваць левыя радыкальныя і іншыя групоўкі. Жорсткі яго падыход дае вынікі, і за год колькасць забойстваў скарацілася з 35 да 15 тысяч.

З дапамогай блізкіга саюзніка Джорджа Буш пачынаецца і барацьба з наркатрафікам. У перыяд 2002 – 2006 Калумбія атрымлівае больш за 3 млрд. $ дапамогі ад ЗША, якія ў асноўным выкарыстоўваліся для куплі ваеннай тэхнікі і навучання спецыяльных сіл для барацьбы з наркамафіяй.

На выбарах у 2006 Урыбэ атрымлівае небывалыя для Калумбіі 62,2% і становіцца прэзідэнтам на другі тэрмін.

Зноскі

  1. Crisp B. F. Alvaro Uribe Velez // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Álvaro Uribe Vélez // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. https://www.workwithdata.com/person/uribe-velez-alvaro-1952 Праверана 17 кастрычніка 2024.