| ||||||||||||
Альвеста (швед. Alvesta) — горад і адміністрацыйны цэнтр аднайменнай камуны ў лене Крунуберг, у паўднёвай частцы Швецыі. Размешчаны за 330 км на поўдзень ад Стакгольма, за 18 км на захад ад цэнтра лена горада Векшэ. Насельніцтва — 8017 чал. (2010).
Чыгуначная станцыя на магістралі Стакгольм-Мальмё. Альвеста ўзнікла як невялікі пасёлак у месцы перасячэнняў некалькіх чыгуначных магістраляў ля паўночнага берага возера Сален у 1900 годзе. У 1971 годзе Альвеста атрымала статус горада.