Артыкул вымагае вікіфікацыі. |
Алькатрас | |
---|---|
Характарыстыкі | |
Плошча | 0,089 км² |
Найвышэйшы пункт | 41 м |
Насельніцтва |
|
Размяшчэнне | |
37°49′35,76″ пн. ш. 122°25′22,22″ з. д.HGЯO | |
Акваторыя | Сан-Францыска |
Краіна | |
Акруга | Сан-Францыска |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Алькатрас (англ.: Alcatraz [ælkəˌtræz], у перакладзе з іспанскага — «олуша»), таксама вядомы пад назвай Рок (англ.: The Rock — скала) — востраў у заліве Сан-Францыска. Адміністрацыйна адносіцца да штата Каліфорнія. З лістапада 1969 па чэрвень 1971 года востраў быў акупаваны групай індзейцаў з Сан-Францыска. У 1970-х гадах прайшлі масавыя акцыі пратэстаў, а ў 1972 годзе Алькатрас стаў часткай нацыянальнай рэкрэацыйнай зоны. З 1986 года мае статус нацыянальнага гістарычнага помніка.
Тэрыторыя вострава выкарыстоўвалася як ахоўны форт, пазней як ваенная турма, а затым як турма для асабліва небяспечных злачынцаў і тых, хто здзяйсняў спробы ўцёкаў з папярэдніх месцаў зняволення. Сёння кіраванне аб’ектамі вострава ажыццяўляецца Службай нацыянальных паркаў у межах адкрытай для экскурсій Нацыянальнай зоны адпачынку «Залатыя вароты». Турысты могуць дабрацца да вострава на пароме за 15 хвілін ад пірса, размешчанага паміж будынкам паромнага злучэння Сан-Францыска і рыбацкай прыстанню. На востраве Алькатрас размешчана закінутая турма, дзе знаходзіцца найстарэйшы дзеючы маяк на Заходнім узбярэжжы ЗША, раннія ваенныя ўмацаванні, прыродныя аб’екты і калонія марскіх птушак (у асноўным заходнія чайкі, бакланы і чаплі). Паводле дакументальнага фільма пра гісторыю Алькатраса 1971 года, агульная плошча вострава складае 8,9 га, вышыня — 41 м.
У 1775 годзе іспанскі карабель на чале з Хуанам Мануэлем дэ Аяла першым зайшоў у заліў Сан-Францыска. Яго каманда склала карту бухты і дала назву La Isla de los Alcatraces аднаму з трох астравоў, вядомаму ў цяперашні час як Yerba Buena. Распаўсюджана меркаванне, што назва магла азначаць «Востраў пеліканаў» праз вялікую папуляцыю гэтых птушак на востраве. У 1828 годзе англійскі географ капітан Фрэдэрык Бічы памылкова перанёс на карце назву вострава на суседні, таму ў цяперашні час ён вядомы як месца знакамітай турмы, пад імем Island Alcatrazes. У 1851 годзе тапаграфічная служба Берагавой аховы ЗША скараціла назву да Alcatraz.
Адкрыццё залатых залежаў у Каліфорніі ў 1848 году прывяло ў заліў Сан-Францыска тысячы суднаў, што ўзняло пытанне існавання маяка. Першы маяк быў усталяваны і запушчаны на Алькатрасе летам 1853 года. У 1856 годзе на маяк усталявалі звон, які выкарыстоўваўся пад час туманаў. У 1909 годзе пры будаўніцтве турмы першы маяк Алькатраса быў дэмантаваны. Другі маяк усталявалі побач з турэмным корпусам 1 снежня 1909 года. А ў 1963 маяк быў мадыфікаваны, і яму ўжо не спатрэбілася кругласутачнае абслугоўванне.
Праз «залатую ліхаманку» паўстала неабходнасць у абароне заліва. У 1850 годзе па загаду Прэзідэнта ЗША на востраве пачалося будаўніцтва крэпасці, дзе было ўстаноўлена больш за 110 дальнабойных гармат. Пасля форт выкарыстоўваўся для размяшчэння зняволеных. У 1909 годзе армія знесла яго, пакінуўшы толькі падмурак, а да 1912 года для зняволеных быў пабудаваны новы будынак.
Артыкулу нестае спасылак на крыніцы. |