Альпаіда | |
---|---|
Нараджэнне |
VII стагоддзе[1] |
Смерць |
невядома[2], не пазней за 714 ці 718[1] |
Муж | Піпін Герыстальскі[3][4] |
Дзеці | Карл Мартэл[5] і мерк. Хільдэбранд I[6] |
Альпаіда (памерла раней 714 года) — канкубіна франкскага мажардома Піпіна II Герыстальскага, якая нарадзіла яму двух сыноў — Карла Мартэла (каля 688—741, пасля — мажардома Аўстразіі (719 ), мажардома Нейстрыі (719) мажардома франкскага (719)) і Хільдэбранда I (памёр каля 751), пасля герцага франкаў , графа Бургундыі.