Α, α (назва: альфа, грэч. Άλφα) — першая літара грэчаскага алфавіту. У сістэме грэчаскага алфавітнага запісу лікаў мае лікавае значэнне 1. Паходзіць ад фінікійскай літары - Алеф, якая ў перакладзе азначае «бык» і сваім напісаннем адлюстроўвае галаву быка. Ад літары «альфа» паходзіць лацінская літара A і кірылічная А.