Альфа Умар Канарэ (фр.: Alpha Oumar Konaré; 2 лютага1946, Каес, Малі) — прэзідэнт Малі з 8 чэрвеня 1992 года да 8 чэрвеня 2002 года. У 1978—1980 гадах — міністр па справах моладзі, спорту, мастацтве і культуры. У 1981—1992 гадах — кансультант ЮНЕСКА і Праграмы развіцця ААН Абраны пасля правядзення свабодных выбараў ваенным урадам Амаду Тумані Турэ. Знаходзіўся на пасадзе два тэрміны, пасля гэтага новым прэзідэнтам быў абраны Амаду Тумані Турэ. У 1999—2001 гадах — старшыня эканамічнай супольнасці заходнеафрыканскай дзяржаў. У 2003—2008 гадах Канарэ займаў пасаду старшыні камісіі Афрыканскага саюза. У верасні 2021 года Альфа Умар Канарэ быў тэрмінова шпіталізаваны ў Марока ў бальніцу Шэйх Заід у Рабаце.
Зноскі
↑Alpha Oumar Konare // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.