Альфонс Масамба-Дэба (фр.: Alphonse Massamba-Débat; 1921, Нкола — 1977, Бразавіль) — кангалезскі сацыялістычны палітык і дзяржаўны дзеяч, кіраўнік дзяржавы ў 1963—1968 гадах. Удзельнік антыкаланіяльнага руху. Пасля звяржэння прэзідэнта Юлу ў 1963 — прэзідэнт Рэспублікі Конга. Праводзіў сацыялістычны курс ва ўнутранай і знешняй палітыцы. Скінуты ў выніку ваеннага паўстання ў жніўні 1968 года. У сакавіку 1977 года абвінавачаны ў змове і забойстве прэзідэнта Нгуабі, арыштаваны і расстраляны. Рэабілітаваны ў 1991 годзе.
Зноскі
| |
---|
Генеалогія і некрапалістыка | |
---|
|