Альфонса (Альфонс) X Кастыльскі (ісп.: Alfonso X de Castilla) ці Альфонса X Мудры (ісп.: Alfonso X el Sabio) (23 лістапада 1221, Таледа — 4 красавіка 1284, Севілья) — кароль Кастыліі і Леона з 1252 па 1284 гг. Старэйшы сын Фердынанда III Кастыльскага і Елізаветы Гогенштаўфен, дочкі Філіпа Швабскага. Караля таксама звалі Альфонс Адукаваны або Альфонс Астраном.
Пры Альфонсе X быў выдадзены зборнік законаў і складзены астранамічныя табліцы, якія атрымалі назву «Альфонсавых». Ініцыяваў складанне збору законаў — «Сем частак права», а таксама гісторыі Іспаніі, першых падобных прац, напісаных на іспанскай мове (кастыльяна), а апроч іх — пераклады навуковых тэкстаў з арабскага на іспанскі.
Альфонс X з’яўляецца складальнікам і выдаўцом зборніка Las Cantigas de Santa Maria і некаторыя з песень, напрыклад «Quen a omagen da Virgen» прыпісваюцца яму. Пісаў вершы, галоўным чынам хвалы Дзеве Марыі.
Альфонс патраціў амаль 20 гадоў на тое, каб стаць імператарам Свяшчэннай Рымскай імперыі, супрацьдзейнічаючы англійскаму прэтэндэнту — Рычарду, графу Карнуольскаму; пакуль той не памёр у 1272 годзе і Папа Рыгор X не пераканаў Альфонса пакінуць свае дамаганні.
Альфонсу не атрымалася завяршыць крыжовы паход, пачаты яго бацькам Фердынандам III супраць маўраў у Паўднёвай Іспаніі.
Спробы ўстанавіць прававую аднолькавасць і павялічыць падаткі нараўне з канфліктам з-за пераходу ў спадчыну прастола заахвоцілі сына Альфонса Санча IV падняць паўстанне ў 1282 годзе і ізаляваць Альфонса ў Севільі, дзе ён і памёр.
У яго гонар быў названы кратар Альфонс на Месяцы.