Альфрэд Льюіс Кробер | |
---|---|
Alfred Louis Kroeber | |
| |
Дата нараджэння | 11 чэрвеня 1876[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 5 кастрычніка 1960[3][1][…] (84 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Жонка | Тэадора Кробер |
Дзеці | Урсула Кробер Ле Гуін і Карл Кробер[d] |
Род дзейнасці | антраполаг, археолаг, сацыёлаг, мовазнавец |
Навуковая сфера | антрапалогія |
Месца працы | |
Альма-матар |
|
Навуковы кіраўнік | Франц Боас |
Член у | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
А́льфрэд Лью́іс Кро́бер (англ.: Alfred Louis Kroeber, 11 чэрвеня 1876 — 5 кастрычніка 1960 гг.) — амерыканскі антраполаг і пісьменнік, даследчык культуры індзейцаў. Бацька амерыканскай пісьменніцы Урсулы Ле Гуін.
А. Л. Кробер нарадзіўся на ўсходзе ЗША ў сям’і нямецкіх эмігрантаў. Выхоўваўся ў Нью-Ёрку.
У 1892—1897 гг. вывучаў англійскую і класічныя мовы ў Калумбійскім універсітэце. У 1901 г. пад кіраўніцтвам Ф. Боаса абараніў доктарскую дысертацыю, прысвечаную этнаграфіі арапаха. Цікавіўся псіхааналізам. У 1918 г. атрымаў права займацца псіхааналітычнай тэрапіяй.
Большую частку жыцця працаваў у Каліфарнійскім ўніверсітэце ў Берклі, дзе стварыў і ўзначальваў музей антрапалогіі. У 1917—1918 гг. узначальваў Амерыканскую антрапалагічную асацыяцыю.
Быў двойчы жанаты, выхоўваў 2 прыёмных і 2 сваіх дзяцей. Дачка Урсула Кробер Ле Гуін стала знакамітай пісьменніцай-фантасткай.
Памёр 5 лістапада 1960 г. у Парыжы.
Крытыкаваў класічны эвалюцыянісцкі падыход адносна прымітыўных і больш развітых чалавечых культур. Насуперак яму развіваў рэлятывісцкую канцэпцыю Ф. Боаса. Лічыў, што культуры развіваюцца ў сувязі з навакольным геаграфічным асяроддзем. Згодна яго меркаванню, антрапалогія павінна захоўваць і аднаўляць памяць пра знікаючыя культуры. Як аўтар падручніка па антрапалогіі (1923 г.) аказаў значны ўплыў на наступныя пакаленні даследчыкаў.
Займаўся археалагічнымі раскопкамі ў Мексіцы і Перу, сцвярджаў прамую сувязь паміж археалагічнай і этнічнай культурамі. Зрабіў значны ўнёсак у класіфікацыю індзейскіх моў захаду ЗША.
Як эксперт аказваў дапамогу ў усталяванні правоў індзейцаў Каліфорніі. Апрацоўваў і публікаваў індзейскі фальклор.
Аўтар каля 500 публікацый. Найбольш важныя: