Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||
Алеўск[1] ці Алэўск[2] (укр.: Олевськ) — горад у Жытомірскай вобласці Украіны, на рацэ Убарць. Адміністрацыйны цэнтр Алэўскага раёна. Насельніцтва 11 тыс. чал. (2005).
Знаходзіцца за 180 км ад Жытоміра. Чыгуначная станцыя на лініі Сарны — Корасцень.
Назву горада звязваюць з іменем оўруцкага князя Алега Святаславіча, які жыў і княжыў у канцы X стагоддзя. Падчас свайга княжання Алег Драўлянскі заснаваў Алегава Гарадзішча, якое неўзабаве пачалі зваць Олегск, а потым для спрашчэння вымаўлення — Волеўск[3] або Олеўск.
Прадпрыемствы харчовай прамысловасці, завод трактарных дэталяў.
У Алэўску захаваўся помнік архітэктуры дзяржаўнага значэння — мураваная царква Святога Міколы (1596).