Аляксандр I Карагеоргіевіч | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Александар I Карађорђевић | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Пётр I Карагеоргіевіч | ||||||
Пераемнік | скасаванне тытула | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | пасада заснавана | ||||||
Пераемнік | Пётр ІІ Карагеоргіевіч | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
16 снежня 1888[1][2][…] |
||||||
Смерць |
9 кастрычніка 1934[4][2][…] (45 гадоў) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Карагеоргіевічы | ||||||
Бацька | Пётр I Карагеоргіевіч | ||||||
Маці | Princess Zorka of Montenegro[d] | ||||||
Жонка | Марыя, прынцэса Румыніі[d][6] | ||||||
Дзеці | Prince Andrej of Yugoslavia[d], Пётр ІІ Карагеоргіевіч і Prince Tomislav of Yugoslavia[d] | ||||||
Веравызнанне | Сербская праваслаўная царква | ||||||
Адукацыя | |||||||
Аўтограф | |||||||
Манаграма | |||||||
Званне | field marshal (Serbia and Yugoslavia)[d] | ||||||
Бітвы | |||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Аляксандр I Карагеоргіевіч (сербск.: Александар I Карађорђевић) (16 снежня 1888, Цэцінэ, Чарнагорыя — 9 кастрычніка 1934, Марсель, Францыя) — кароль сербаў, харватаў і славенцаў (1921—1929), кароль Югаславіі (1929—1934). Ваявода.
Сын Пятра I Карагеоргіевіча. У 1904 скончыў Пажаскі корпус у Санкт-Пецярбургу.
Падчас Першай Балканскай вайны і Другой Балканскай вайны камандаваў 1-й сербскай арміяй.
У 1913 годзе ўзнагароджаны ордэнам Святога апостала Андрэя Першазванага.[7][8]
C 8 ліпеня 1914 года ў сувязі з хваробай Пятра I Карагеоргіевіча быў прызначаны прынцам-рэгентам Сербскага каралеўства.
Падчас Першай сусветнай вайны быў вярхоўным галоўнакамандуючым сербскай арміі.
5 верасня 1914 года расійскі імператар Мікалай II узнагародзіў яго ордэнам Святога Георгія 4-й ступені, а ў 1915 годзе гэтым жа ордэнам 3-й ступені.[9]
Са снежня 1918 года — прынц-рэгент Каралеўства сербаў, харватаў і славенцаў, з 16 жніўня 1921 года — кароль Каралеўства сербаў, харватаў і славенцаў, з 3 кастрычніка 1929 года — кароль Югаславіі.
З 1929 года ўстанавіў ваенна-манархічную дыктатуру, заснаваную на прынцыпах карпаратывізму і сербскага нацыяналізму. У вонкавай палітыцы арыентаваўся на Францыю. Быў заступнікам рускай белай эміграцыі.
9 кастрычніка 1934 года Аляксандр Карагеоргіевіч і французскі міністр замежных спраў Луі Барту былі застрэлены ў Марселі Улада Чарназемскім, баявіком балгарскай тэрарыстычнай арганізацыі УМОРА, звязанай з харвацкімі тэрарыстамі-ўсташамі.