Нарадзіўся |
2 студзеня 1947 (77 гадоў) |
---|---|
Грамадзянства | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Аляксандр Іванавіч Ціханаў (руск.: Алекса́ндр Ива́нович Ти́хонов, нар. 2 студзеня 1947, сяло Уйскае, Калгасны раён, Чалябінская вобласць) — савецкі біятланіст.
Чатырохразовы алімпійскі чэмпіён, сярэбраны прызёр зімовых Алімпійскіх гульняў 1968 года ў Грэноблі, 11-кратны чэмпіён свету, 15-кратны чэмпіён СССР, чэмпіён спартакіяды СССР, уладальнік Кубка СССР 1978 г. Прэзідэнт (1996—2008), віцэ-прэзідэнт (2008—2010) Саюза біятланістаў Расіі. Першы віцэ-прэзідэнт Міжнароднага саюза біятланістаў (2002—2009). Заслужаны майстар спорту СССР з 1968 г. Член КПСС з 1975 года. Рэкорд Ціханава па колькасці залатых алімпійскіх медалёў у біятлоне заставаўся непабітым да 2002 года, а па залатых медалях чэмпіянатаў свету — да 2009 года.