Аляксандр Агрыкала | |
---|---|
Дата нараджэння | каля 1446[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 15 жніўня 1506[2][3][…] |
Месца смерці | |
Краіна | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | кампазітар |
![]() |
Аляксандр Агры́кала (Alexander Agricola; сапраўднае прозвішча, магчыма, Акерман [Ackerman], 1445 ці 1446, Гент? — 15 жніўня 1506, Вальядалід) — фламандскі кампазітар, выбітны прадстаўнік франка-фламандскай школы.
Біяграфічныя звесткі пра Агрыкалу бедныя і супярэчлівыя. Раней лічылася, што ў 1471-74 ён служыў пеўчым пры двары герцага Сфорца ў Мілане. Ідэнтычнасць Аляксандра Агрыкалы і нейкага вядомага ў Італіі гамбіста, згадванага ў дакументах як «Аляксандр Немец» (Alessandro Alemanno, Alessandro d'Alemagna), цяпер аспрэчваецца. Першы дакладны дакумент у біяграфіі Аляксандра Агриколы згадвае яго ў якасці вікарыя ў кафедральным саборы Камбрэ, у 1475-76 гадах. Пра жыццё Агриколы з 1476 па 1491 амаль нічога невядома; па агульным меркаванні ён працаваў у гэтыя гады ў Фландрыі і Францыі. У 1491-93 гадах жыў і працаваў у Мантуі, Фларэнцыі і Неапалі. У фларэнційскім кафедральным саборы, дзе Агрыкала служыў пеўчым, магчыма меў зносіны з Генрыкам Ізакам, якога таксама разглядаюць як магчымага аўтара музычнай эпітафіі для Агрыкалы (маецца на ўвазе матэт «Nil prosunt lacrimae»). У 1494 годзе зафіксавана прысутнасць Агрыкалы пры неапалітанскім двары. C 1500 служыў пеўчым ў Філіпа I Прыгожага, герцага Бургундыі і караля Кастыліі. Агрыкала суправаджаў герцага ў яго падарожжы ў Вальядалід ў 1506 годзе; там жа ён раптоўна памёр ад «пякучай ліхаманкі» (febris fervens)[4]. Месца яго пахавання невядома.
На смерць Агрыкалы невядомы аўтар (магчыма, Хуан дэ Анчыета[5]) напісаў матэт пад загалоўкам «Эпітафія Аляксандру Агрыкале, кампазітару караля Кастыліі» (Epitaphion Alexandri Agricolae symphonistae regis Castillae). Гэты матэт быў надрукаваны ў музычнай анталогіі Георга Рау «Symphoniae jucundae» у 1538 годзе.