Аляксандр Аляксандравіч Салаўёў | |
---|---|
![]() | |
Дата нараджэння | 13 верасня 1926 |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці | 23 мая 2021 (94 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастак |
Месца працы | |
Вучоба | |
Мастацкі кірунак | абстрактны экспрэсіянізм |
Член у | |
Узнагароды | |
![]() |
Аляксандр Аляксандравіч Салаўёў (13 верасня 1926, в. Салані, Ленінградская вобласць, РСФСР — 23 мая 2021) — беларускі мастак тэатра. Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1982).
Скончыў Ленінградскае Вышэйшае мастацка-прамысловае вучылішча імя В. І. Мухінай (1957), Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут (1965). З 1965 года — у Віцебску. Мастак-пастаноўшчык, у 1977—1990 гадах — галоўны мастак Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Я. Коласа. Член Беларускага саюза мастакоў (1966).
Памёр 23 мая 2021 года[1]. Пахаваны 25 мая на Мазурынскіх могілках у Віцебску.
Працаваў у тэатральна-дэкарацыйным мастацтве, станковым жывапісе і графіцы.
Аформіў больш за 100 спектакляў, сярод якіх: «Сымон-музыка» паводле Я. Коласа (1976), «Кастусь Каліноўскі» У. Караткевіча (1978), «Парог» (1982), «Радавыя» (1984) А. Дударава, «Рамэа і Джульета» У. Шэкспіра (1986), «Мудрамер» М. Матукоўскага (1988), «Каварства і любоў» А. Петрушэўскай (1989) і інш.
Аўтар жывапісных работ: «Дзве птушкі» (1984), «Накцюрн» (1998), «Водбліскі» (2003), «Экспромт» (2008), «Папярэджанне» (2008), «Настальгія» (2008), «Рэквіем па дрэве» (2008), «Мара» (2008), «Кампазіцыя» (2009), «Галактыка» (2010), «Метамарфозы» (2010); трыпціха «Прысвячэнне жанчыне» (2007); цыклаў «Фарбы зямлі» (1974—1985), «Русь» (1975—1985), «Тэатр» (1977—1980), «Космас» (1978—1982) і інш.