Поўнае імя | Аляксандр Андрэевіч Васільеў | |||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
27 красавіка 1994[1] (30 гадоў) |
|||||||||||||||||||||
Грамадзянства | Украіна | |||||||||||||||||||||
Рост | 186 см | |||||||||||||||||||||
Вага | 74 кг | |||||||||||||||||||||
Пазіцыя | паўабаронца | |||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||||||||
Клуб | Чарнаморац | |||||||||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | ||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
Аляксандр Васільеў (нар. 27 красавіка 1994) — украінскі футбаліст, паўабаронца адэскага «Чарнаморца».
Выхаванец кіеўскага «Дынама», пачынаў кар’еру ў дублі гэтага клуба. У 2012 годзе перабраўся ў днепрапятроўскі «Дняпро», дзе таксама гуляў за моладзевы склад. За першую каманду «Дняпро» дэбютаваў 8 красавіка 2015 года ў чвэрцьфінальным матчы Кубка Украіны супраць «Чарнаморца» (1:0), выйшаўшы ў стартавым складзе. 23 мая 2015 года ўпершыню згуляў у Прэм’ер-лізе, выйшаўшы на замену ў другім тайме матчу супраць данецкага «Шахцёра» (3:2). У студзені 2017 пакінуў клуб у якасці свабоднага агента. У другой палове 2017 года выступаў у Першай лізе за кіеўскі «Арсенал».
У лютым 2018 года прыбыў на прагляд у беларускі клуб «Мінск» і ў выніку падпісаў кантракт[2]. У складзе мінчан стаў трывалым іграком асновы. У снежні 2018 года па заканчэнні кантракта пакінуў сталічны клуб[3], аднак у студзені 2019 года зноў стаў трэніравацца з «Мінскам» і ў лютым падпісаў новы кантракт[4]. У 2019—2020 гадах заставаўся адным з асноўных ігракоў, быў галоўным бамбардзірам каманды, забіўшы за два гады 19 гадоў у Вышэйшай лізе. У студзені 2021 года па заканчэнні кантракт пакінуў «Мінск»[5].
У красавіку 2021 года стаў іграком «Гомеля»[6]. Замацаваўся ў стартавым складзе гомельскай каманды, дапамог ёй заняць чацвёртае месца ў чэмпіянаце Беларусі 2021. У студзені 2022 года, пакінуўшы «Гомель» па заканчэнні кантракта, падпісаў пагадненне са «Львовам»[7].
У студзені 2023 года перайшоў у адэскі «Чарнаморац».
Выступаў за юнацкія зборныя Украіны. У сакавіку 2015 года згуляў за моладзевую зборную Украіны ў таварыскіх матчах супраць Славеніі і Славакіі.