Аляксандр Валянцінавіч Турчынаў (укр.: Олександр Валентинович Турчинов) (нар. 31 сакавіка1964, Днепрапятроўск, УССР) — украінскі палітычны і дзяржаўны дзеяч, спікер Вярхоўнай Рады Украіны (з 22 лютага па 27 лістапада 2014). Кіраўнік фракцыі «Народны фронт» у Вярхоўнай Радзе Украіны (з 27 лістапада 2014).
Дэпутат Вярхоўнай Рады з 1998 па 2007 год. З лютага па верасень 2005 года быў кіраўніком Службы бяспекі Украіны. З мая па лістапад 2007 года быў першым намеснікам сакратара Савета нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны. Са снежня 2007 па сакавіку 2010 года быў першым віцэ-прэм’ер міністрам Украіны. 22 лютага 2014 года абраны старшынёй Вярхоўнай Рады Украіны. З 22 лютага 2014 г. з’яўляецца спікерам Вярхоўнай Рады. 23 лютага 2014 года прызначаны Вярхоўнай Радай выконваючым абавязкі прэзідэнта Украіны. З 26 лютага таго ж года — галоўнакамандуючы ўзброеных сіл Украіны.
25 траўня 2014 года ўсенародным галасаваннем на пасаду прэзідэнта Украіны быў выбраны Пётр Парашэнка. Пасля інаўгурацыі П. Парашэнкі 7 чэрвеня Аляксандр Турчынаў склаў з сябе паўнамоцтвы кіраўніка дзяржавы.
16 снежня 2014 Прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка прызначыў Аляксандра Турчынава сакратаром Савета нацыянальнай бяспекі і абароны.[2]