Аляксандр Вінербергер | |
---|---|
ням.: Alexander Wienerberger | |
Род дзейнасці | інжынер, фатограф, салдат |
Дата нараджэння | 8 снежня 1891[1][2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 5 студзеня 1955[2] (63 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Партыя | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Аляксандр Вінербергер (ням.: Alexander Wienerberger; 8 снежня 1891[3], Вена — 5 студзеня 1955 [4], Зальцбург) — аўстрыйскі інжынер-хімік, які на працягу 19 гадоў прапрацаваў на хімічных прадпрыемствах СССР. Вядомы тым, што, знаходзячыся ў Харкаве, стварыў і захаваў фатаграфіі Галадамору 1932—1933 гадоў, якія з’яўляюцца фотасведчаннямі масавай галоднай смерці жыхароў Украіны ў той перыяд.
Аляксандр Вінербергер нарадзіўся ў 1891 годзе ў сталіцы Аўстра-Венгрыі горадзе Вена ў чэшска-яўрэйскай сям’і. Нягледзячы на тое, што яго бацька быў па нацыянальнасці яўрэем, сам Аляксандр, па сведчанні яго дачкі, лічыў сябе аўстрыйцам і атэістам[5].
З 1910 па 1914 навучаўся на філасофскім факультэце ў Венскім універсітэце.
Падчас Першай сусветнай вайны быў мабілізаваны ў аўстра-венгерскую армію, удзельнічаў у баях супраць расійскай арміі і ў 1915 годзе трапіў у палон.
У 1917 г. змог пераехаць у Маскву, дзе разам з сябрамі заснаваў хімічную лабараторыю. Увосень 1919 г. здзейсніў спробу ўцёкаў з Савецкай Расіі ў Аўстрыю праз Эстонію па падробленых дакументах, аднак пацярпеў няўдачу: у Пскове яго арыштавалі супрацоўнікі ЧК. Вінербергер быў асуджаны па абвінавачванні ў шпіянажы. Значную частку 1920-х гадоў ён правёў у Лубянскай турме ў Маскве[6]. У час знаходжання ў расійскай турме яго навыкі як хіміка ацаніла савецкая ўлада. Зняволеныя замежнікі працавалі на вытворчасці, Вінербергер быў прызначаны інжынерам на вытворчасць лакаў і фарбаў, а пасля ён працаваў на заводах па вытворчасці выбухоўкі [7].
У 1927 годзе распаўся яго шлюб з Язэфінай Рэнімайс, родам з балтыйскіх немцаў, якая разам з дачкой Аннемары і сынам Аляксандрам засталася ў Эстоніі (пазней Аннемары пераехала ў Аўстрыю).
У 1928 г. Вінербергер упершыню пасля палону наведвае родных у Вене і заключае новы шлюб з Лілі Цымерман, дачкой фабрыканта з Швехата. Па вяртанні ў Маскву з яго знятыя абмежаванні, што дазваляе яго жонцы пераехаць у Савецкі Саюз[6]. У 1931 годзе ў мужа і жонкі нараджаецца дачка Маргот (савецкая ўлада дазваляе жонцы інжынера на час родаў вярнуцца ў Вену)[5].
У пачатку 1930-х гадоў сям’я Вінербергер жыла ў Маскве, дзе Аляксандр займаў кіруючую пасаду на хімічным заводзе. У 1932 г. накіраваны ў Любучаны (Маскоўская вобласць), дзе быў тэхнічным дырэктарам пластмасавага завода, а ў 1933 годзе ён быў накіраваны ў Харкаў, дзе прызначаны на аналагічную пасаду.
Жывучы ў Харкаве, тагачаснай сталіцы УССР, Вінербергер стаў сведкам масавага голаду і фатаграфаваў убачаныя ім сцэны на вуліцах горада, нягледзячы на пагрозу арышту з боку НКУС[6].
За час знаходжання ў Харкаве Аляксандр Вінербергер таемна стварыў каля 100 фотаздымкаў горада ў часы Галадамору. На яго фотаздымках адлюстраваны чарзе галодных людзей у прадуктовых крам, згаладалыя дзеці, целы памерлых ад голаду людзей сярод харкаўскіх вуліц, масавыя пахаванні ахвяр галоднай смерці. Свай фатаграфіі інжынер ствараў з дапамогай нямецкай фотакамеры Leica, якую, верагодна, яму перадалі сябры з-за мяжы[5].
Выязджаючы ў Аўстрыю ў 1934 годзе, Вінербергер пераправіў негатывы дыпламатычнай поштай праз пасольства Аўстрыі. На такі меры засцярогі настаялі аўстрыйскія дыпламаты, паколькі была высокая верагоднасць ператрусу асабістых рэчаў інжынера на мяжы, а выяўленне здымкаў магло пагражаць яго жыцця. Пасля вяртання ў Вену Вінербергер перадаў здымкі кардыналу Тэадору Ініцэру, які разам з генеральным сакратаром Міжнароднага камітэта нацыянальных меншасцей Эвальдам Амендэ прадставілі іх Лізе Нацый[5].
У 1934 г. Айчынны фронт у Аўстрыі выпусціў матэрыялы Вінербергера ў выглядзе невялікай брашуры пад назвай «Rußland, wie es wirklich ist» (Расія, як яна ёсць на самой справе), але без указання аўтарства [8].
Фатаграфіі Вінербергера ўпершыню сталі даступныя грамадскасці ў 1935 годзе, дзякуючы публікацыі ў кнізе «Ці павінна галадаць Расія?» (Muss Russland Hungern) Эвальда Амендэ без указання аўтарства фатаграфій з-за боязі за бяспеку іх стваральніка [9]. У 1939 г. у Аляксандр Вінербергер выдаў у Аўстрыі ўласную кнігу ўспамінаў пра жыццё ў Савецкім Саюзе, у якой дзве часткі прысвечаны Галадамору [10]. Таксама фатаграфіі былі ўключаны ў яго мемуары, выдадзеныя 1942 г.[11]
У 1944 г. Вінербергер займаў пасаду сувязнога афіцэра РВА. Пасля вайны яму ўдалося пазбегнуць перадачы савецкім войскам — ён апынуўся ў амерыканскай зоне акупацыі ў Зальцбургу, дзе і памёр у 1955 г.[3]