Агульная інфармацыя | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Поўнае імя | Аляксандр Мікалаевіч Кульчы | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
1 лістапада 1973[1][2] (51 год) |
|||||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства | Беларусь | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 181 см[3] | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Вага | 74 кг[3] | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | паўабаронца | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||
Трэнерская кар’ера | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Алякса́ндр Мікала́евіч Ку́льчы (нар. 1 лістапада 1973, Гомель, Беларуская ССР, БССР) — беларускі футбаліст і трэнер. Ігрок нацыянальнай зборнай Беларусі (1996—2012). Найлепшы футбаліст Беларусі (2009). 7 чэрвеня 2012 года стаў першым беларускім футбалістам, які прыняў удзел у 100 гульнях за нацыянальную зборную. Уваходзіць у Клуб Сяргея Алейнікава для беларускіх футбалістаў, якія згулялі 500 і болей афіцыйных матчаў.
У чэрвені 2012 года падпісаў кантракт з казахстанскім клубам «Іртыш», але клуб не змог заявіць яго праз праблемы з трансферам і кантракт быў ануляваны ў ліпені таго ж года[4]. 18 ліпеня 2012 года падпісаў кантракт з клубам «Сібір» з Новасібірска[5]. У студзені 2013 году ізноў падпісаў кантракт з клубам «Іртыш» тэрмінам на адзін год[6], але ўжо ў ліпені кантракт быў скасаваны[7], пасля чаго Кульчы завяршыў прафесійную кар’еру[8].
У жніўні 2014 года ўвайшоў у трэнерскі штаб нацыянальнай зборнай Беларусі[9]. У 2016—2017 гадах працаваў трэнерам у структуры маскоўскага «Дынама».
У чэрвені 2018 года ўвайшоў у трэнерскі штаб «Гомеля»[10], дзе стаў дапамагаць Аляксею Мяркулаву. У верасні 2019 года, пасля звальнення Мяркулава, стаў выканаўцам абавязкаў галоўнага трэнера «Гомеля»[11]. Пад кіраўніцтвам Кульчыя «Гомель» не здолеў падняцца з перадапошняга радка і па выніках сезона 2019 пакінуў Вышэйшую лігу, пасля чаго Кульчы пакінуў клуб.
У студзені 2020 года зноў апынуўся ў маскоўскім «Дынама», дзе ўзначаліў моладзевы склад[12], а з сезона 2020/21 стаў на чале каманды «Дынама-2» у Другой лізе. У верасні 2020 года, пасля адстаўкі Кірыла Новікава, быў прызначаны выканаўцам абавязкаў галоўнага трэнера асноўнай каманды «Дынама»[13]. Кіраваў дынамаўцамі ў адным матчы Прэм’ер-лігі — 4 кастрычніка супраць «Краснадара» (2:0), пасля чаго неўзабаве новым трэнерам быў прызначаны Сандра Шварц, а Кульчы вярнуўся ў «Дынама-2», дзе працаваў да чэрвеня 2023 года[14].