Аляксандр Мікалаевіч Ладыгін | |
---|---|
Дата нараджэння | 18 кастрычніка 1847 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 16 сакавіка 1923[1] (75 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | вынаходнік, інжынер, прадпрымальнік |
Навуковая сфера | электратэхніка |
Альма-матар | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Аляксандр Мікалаевіч Ладыгін (1847 — 1923) — электратэхнік. Вынайшаў электрычную вугальную лямпу напальвання (1872). Электрычныя ліхтары з яго лямпамі былі першымі ў Пецярбургу і запаліліся 11 верасня 1873 года. Адзін з заснавальнікаў электратэрміі. Першым выкарыстаў для ніткі напальвання лямпы тугаплаўкія металы.
Ганаровы інжынер-электрык (1899). Скончыў (1865) Варонежскі кадэцкі корпус і (1868) Маскоўскае юнкерскае вучылішча. У 1870 годзе пераехаў у СПб. Вольным слухачом наведваў у Тэхналагічным інстытуце заняткі па фізіцы, хіміі, механіцы. У 1871—1974 гг. праводзіў доследы і дэманстрацыі электрычнага асвятлення лямпамі напальвання ў Адміралітэце, Галернай гавані, на Адэскай вуліцы, у Тэхналагічным інстытуце. У 1872 годзе падаў заяўку і атрымаў патэнт. У 1884 г. арганізаваў у Парыжы вытворчасць лямпаў напальвання і даслаў у СПб. партыю лямпаў для 3-й электратэхнмчнай выставы. У 1893 годзе звярнуўся да ніткі напалу з тугаплаўкіх металаў, якая ўжывалася ім у Парыжы для магутных лямпаў 100 … 400 свечак. У 1894 г. у Парыжы арганізаваў лямпавую фірму «Ладыгін і дэ Ліль». У 1900 г. удзельнічаў у Сусветнай выставе ў Парыжы.
У 1906 г. у ЗША пабудаваў і пусціў у ход завод па электрахімічных атрымання вальфраму, хрому, тытана і інш. металаў. Важны напрамак вынаходніцкай дзейнасці — распрацоўка электрычных печаў супраціву і індукцыйных для плаўкі металаў, меленіта, шкла, загартоўкі і адпалу сталёвых вырабаў, атрымання фосфару, крэмнія. У верасні 1907 г. вярнуўся ў Расію. Пасля люты 1917 г. выехаў з Расіі ў ЗША.