У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Авечкін.
Алякса́ндр Міха́йлавіч Аве́чкін (руск.: Алекса́ндр Миха́йлович Ове́чкин; 17 верасня 1985, Масква, Расійская СФСР, СССР) — расійскі хакеіст, левы крайні нападаючы і капітан клуба НХЛ «Вашынгтон Кэпіталз». Уладальнік Кубка Стэнлі 2018 года. Трохразовы чэмпіён свету (2008, 2012, 2014).
4 красавіка 2025 года капітан «Вашынгтона» Аляксандр Авечкін зрабіў дубль у матчы рэгулярнага чэмпіянату НХЛ з «Чыкага Блэкхокс», што дазволіла яму дасягнуць адзнакі ў 894 шайбы ў рэгулярным сезоне НХЛ і зраўняцца з рэкордам Уэйна Грэцкі. 6 красавіка ён закінуў шайбу ў матчы з «Нью-Ёрк Айлендэрс» і пабіў гэты рэкорд.