Аляксандр Міхайлавіч Апякушын | |
---|---|
![]() | |
Дата нараджэння | 16 (28) лістапада 1838[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 4 сакавіка 1923[2][3][…] (84 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | скульптар |
Жанр | манументальнае мастацтва |
Вучоба | |
![]() |
Аляксандр Міхайлавіч Апякушын (руск.: Алекса́ндр Миха́йлович Опеку́шин; 16 (28).11.1838, Свечкіна, цяпер Яраслаўская вобласць — 4 сакавіка 1923, сяло Рыбніца, цяпер Яраслаўскай вобласці) — рускі скульптар. Сын прыгоннага. Вучыўся ў мастацкай школе таварыства заахвочвання мастакоў і ў скульптурнай майстэрні Д. І. Енсена ў Пецярбургу. Сапраўдны член пецярбургскай АМ (1895). Удзельнічаў у стварэнні (па праектах М. Мікешына) помніка 'Тысячагоддзе Расіі' у Ноўгарадзе (адкрыты ў 1862) і Кацярыне II у Пецярбургу (адкрыты ў 1873). Найбольш значныя творы Апякушына — помнік А. С. Пушкіну ў Маскве (бронза, граніт, адкрыты ў 1880). Апякушын стварыў таксама помнікі А. С. Пушкіну ў Пецярбургу (адкрыты ў 1884), К. М. Бэру ў Тарту (адкрыты ў 1886), М. Ю. Лермантаву ў Пяцігорску (адкрыты ў 1889) — усё бронза, граніт.