Поўнае імя | Аляксандр Міхайлавіч Халадзінскі | |||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
16 кастрычніка 1991[1] (33 гады) |
|||||||||||||||
Грамадзянства | Беларусь | |||||||||||||||
Рост | 173 см | |||||||||||||||
Вага | 76 кг | |||||||||||||||
Пазіцыя | нападнік | |||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||
Клуб | няма | |||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | ||||||||||||||||
|
||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||
|
||||||||||||||||
|
Аляксандр Халадзінскі (нар. 16 кастрычніка 1991, Калодзішчы, Мінскі раён) — беларускі футбаліст, нападнік.
У юнацкім узросце займаўся ў футбольнай школе мінскага МТЗ-РІПА, але не здолеў трапіць у асноўную каманду[2]. У выніку, стаў выступаць у чэмпіянаце Мінскага раёна за родныя «Калодзішчы». У 2009 годзе згуляў адзін матч за клуб «Гарадзея» ў Другой лізе.
Пазней далучыўся да іншага клуба з Мінскага раёна, «Іслачы». У 2012 годзе клуб заявіўся ў Другую лігу Беларусі, і Аляксандр прайшоў з ім шлях да Вышэйшай лігі, стаў капітанам каманды. У 2013 годзе быў у складзе каманды, якая заваявала бронзавыя медалі Кубка Рэгіёнаў УЕФА.
У студзені 2016 года на два гады падоўжыў кантракт з «Іслаччу»[3]. У дэбютным сезоне ў Вышэйшай лізе працягваў быць асноўным іграком і капітанам, выступаў на пазіцыях атакуючага паўабаронцы і нападніка. У сезоне 2017 стаў чаргаваць выхады ў стартавым складзе і на замену. У студзені 2018 года падоўжыў кантракт з клубам яшчэ на адзін год[4]. У сезоне 2018 пераважна выхадзіў у стартавым складзе.
У канцы 2018 года з’явілася інфармацыя, што нападнік можа пакінуць каманду[5], аднак у студзені 2019 года зноў падоўжыў кантракт з «Іслаччу»[6]. Пачатак сезона 2019 прапусціў з-за траўмы, з мая пачаў гуляць за дубль, за асноўную каманду згуляў у адным матчы. У жніўні 2019 года быў аддадзены ў арэнду ў «Андэрдог» з Чысці[7], дзе стаў адным з асноўных ігракоў. У снежні 2019 года вярнуўся ў «Іслач»[8]. У пачатку 2020 года трэніраваўся разам з камандай, аднак у лютым па заканчэнні кантракта пакінуў клуб[9].
У сакавіку 2020 года зноў далучыўся да «Іслачы»[10], у асноўным выхадзіў на замену. У ліпені 2020 года пакінуў каманду[11].
У жніўні 2020 года стаў іграком рэчыцкага «Спадарожніка»[12]. Замацаваўся ў якасці асноўнага нападніка каманды і дапамог ёй выйсці ў Вышэйшую лігу. Заставаўся іграком асновы і ў 2021 годзе ў Вышэйшай лізе, з мая стаў радзей з’яўляцца на полі з-за траўмы.
У ліпені 2021 года, пасля таго як «Спадарожнік» зняўся з Вышэйшай лігі, перайшоў у петрыкаўскі «Шахцёр»[13]. Пакінуў каманду ў снежні 2021 года[14]. У пачатку 2022 года трэніраваўся з «Маладзечна», аднак у сакавіку 2022 года з-за траўмы выбыў на доўгі час і не быў заяўлены для ўдзелу ў чэмпіянаце Беларусі[15].
Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2009 | Д3 | Гарадзея | 1 | 0 | |
2012 | Д3 | Іслач | 36 | 6 | |
2013 | Д2 | Іслач | 25 | 6 | |
2014 | Д2 | Іслач | 29 | 2 | |
2015 | Д2 | Іслач | 27 | 7 | |
2016 | Д1 | Іслач | 27 | 0 | |
2017 | Д1 | Іслач | 24 | 1 | |
2018 | Д1 | Іслач | 27 | 3 | |
2019 (1) | Д1 | Іслач | 1 | 0 | |
2019 (2) | Д3 | Андэрдог | 14 | 6 | |
2020 (1) | Д1 | Іслач | 10 | 0 | |
2020 (2) | Д2 | Спадарожнік | 12 | 3 | |
2021 (1) | Д1 | Спадарожнік | 8 | 1 | |
2021 (2) | Д2 | Шахцёр | 7 | 1 |