Аляксандр Рыгоравіч Строганаў | |
---|---|
![]() | |
Дата нараджэння | 31 снежня 1795 (11 студзеня 1796) |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 2 (14) жніўня 1891 (95 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Бацька | Grigorij Aleksandrovič Stroganov[d] |
Маці | Anna Trubetskaya[d] |
Жонка | Nataliya Viktorovna Stroganova[d] |
Дзеці | Grigori Alexandrovitch Stroganov[d] і Natalya Stroganova[d] |
Альма-матар | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць |
![]() |
Род войскаў | артылерыя |
Гады службы | 1813—1863 |
Званне | генерал-ад’ютант, генерал ад артылерыі |
Камандаваў |
Таварыш міністра ўнутраных спраў (1834—1839) Чарнігаўскі, Палтаўскі і Харкаўскі генерал-губернатар (1836—1838) Міністр унутраных спраў (1839—1841) Ваенны губернатар Санкт-Пецярбурга (1854—1854) Наварасійскі і Бесарабскі генерал-губернатар (1854—1863) |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і званні | |
![]() |
Аляксандр Рыгоравіч Стро́ганаў[1] (руск.: Алекса́ндр Григо́рьевич Стро́ганов; 1795—1891) — дзяржаўны дзеяч Расійскай імперыі, генерал-ад’ютант, граф, член Дзяржаўнага савета, міністр унутраных спраў (1839—1841).
Выхоўваўся ў Корпусе інжынераў шляхоў зносін; уступіў у Лейб-гвардыі артылерыйскую брыгаду, удзельнічаў у бітвах пад Дрэздэнам, Кульмам, Лейпцыгам; знаходзіўся пры заняцці Парыжа; у 1831 годзе ўдзельнічаў у падаўленні паўстання 1830—1831 гадоў. У 1834 годзе Строганаў прызначаны намеснікам міністра ўнутраных спраў.
У 1836—1839 гадах быў чарнігаўскім, палтаўскім і харкаўскім генерал-губернатарам, а з 1839 года па 1841 год кіраваў Міністэрствам унутраных спраў Расійскай Імперыі.
З 1849 года быў членам Дзяржаўнага савета. Прабыўшы год (1854) ваенным губернатарам Пецярбурга, ён потым быў каля 9 гадоў Новарасійскім і Бесарабскім генерал-губернатарам. У бытнасць у Адэсе граф Строганаў цікавіўся дзейнасцю тамтэйшага Таварыства гісторыі і старажытнасцяў Расіі, быў яго прэзідэнтам і зрабіў вельмі шмат каштоўных ахвяраванняў у музей. Велічэзную сваю бібліятэку ён адпісаў Томскаму ўніверсітэту.