Аляксандр Сяргеевіч Атрошчанкаў | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
руск.: Александр Сергеевич Отрощенков | |||||||
| |||||||
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
22 сакавіка 1981 (43 гады) |
||||||
Адукацыя |
Аляксандр Сяргеевіч Атрошчанкаў (нар. 22 сакавіка 1981, Мінск) — журналіст, грамадскі дзеяч, сябра арганізацыі «Зубр», прэс-сакратар штаба кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава ў 2010 годзе, вязень сумлення, беларускі палітвязень.
Вучыўся на факультэце міжнародных адносін БДУ, адкуль быў выключаны за палітычную дзейнасць пры рэктары А.Казуліне. Вучыўся ў ЕГУ (Вільнюс) па спецыяльнасці міжнароднае права.
У 2001—2006 г.г. быў сябрам арганізацыі «Зубр». 10 гадоў працаваў карэспандэнтам сайту charter97.org. Пасля стварэння грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» быў яе прэс-сакратаром.
Неаднаразова прыцягваўся да адміністратыўнай адказнасці за грамадска-палітычную дзейнасць, праследаваўся КДБ. 12.06.2008 г. арыштаваны на 15 сутак за «абразу суддзі» падчас аднаго з судовых пасяджэнняў працэсу «справы 14-ці».[1] 14 кастрычніка 2007 года падчас ператрусу ў кватэры затрыманы І асуджаны на 10 сутак адміністрацыйнага арышту.[2]
На выбарах прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 2010 года быў прэс-сакратаром штаба кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава.
Затрыманы 20 снежня 2010 г. у сябе дома за ўдзел у мітынгу супраць вынікаў прэзідэнцкіх выбараў 19 снежня 2010 г. у Мінску. Змешчаны ў СІЗА КДБ. Абвінавачаны па артыкуле 293 Крымінальнага кодэксу РБ. Па адной крымінальнай справе з ім абвінавачваліся А. Малчанаў і Д. Новік[3]. 2 сакавіка 2011 г. асуджаны ў Фрунзенскім судзе Мінску на 4 гады зняволення ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. З 25 сакавіка 2011 г. адбываў тэрмін пакарання ў папраўчай калоніі «Віцьба-3» у Віцебскім раёне.
Памілаваны А. Лукашэнкам і вызвалены 14 верасня 2011 г. Праваабарончая арганізацыя «Міжнародная амністыя» прызнала Аляксандра Атрошчанкава вязнем сумлення[4] Выйшаўшы на волю, Аляксандр Атрошчанкаў паведаміў пра здзекі ў СІЗА КДБ, дзе на загад кіраўніцтва яму «зладзілі Гуантанама» – не давалі спаць уначы, выстаўлялі распранутым на мароз, трымалі ў інфармацыйным вакууме.[5]
03.09.2012 года пакінуў Беларусь. Сваё рашэнне ён патлумачыў магчымым паўторным арыштам. Жыве ў Варшаве.[6]
Удзельнічае ў грамадскім жыцці беларусаў у Польшчы, у прыватнасці ў працы Беларускага Дому ў Варшаве.[7]