Аляксандр Сяргеевіч Даргамыжскі | |
---|---|
Асноўная інфармацыя | |
Дата нараджэння | 14 лютага 1813[1][2] |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці | 17 студзеня 1869[3][4][…] (55 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Краіна | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | кампазітар, піяніст |
Інструменты | фартэпіяна |
Жанры | опера |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Аляксандр Сяргеевіч Даргамы́жскі (17 лютага 1813, с. Троіцкае, цяпер Тульская вобласць, Расія — 17 студзеня 1869) — рускі кампазітар; адзін з заснавальнікаў рускай класічнай музычнай школы (разам з М. Глінкам). Атрымаў рознабаковую (у т. л. музычную) хатнюю адукацыю.
Паслядоўнік М. Глінкі, самабытна развіваў яго традыцыі. Верны аснощным прынцыпам народнасці, нацыянальнай характэрнасці музыкі, Даргамыжскі праклаў новыя шляхі ў рускім музычным мастацтве, абнавіў прыёмы і сродкі музычнай выразнасці.
Яго найбольш вядомы твор — опера «Русалка» (1856) знаменавала нараджэнне новага жанру — народна-бытавой псіхалагічнай музычнай драмы. На аснове меладызаванага рэчытатыву, блізкага да жывых інтанацый гаворкі, стварыў тып рэчытатыўнай оперы («Каменны госць » на тэкст А. С. Пушкіна; скончана Ц. Кюі і М. Рымскім-Корсакавым, 1872). Даргамыжскі ўпершыню ўвасобіў у музыцы тэму сацыяльнай няроўнасці, узбагаціў жанры вакальнай лірыкі: рамансы «Я вас любіў», «Вяселле», «Начны зефір», «I сумна, і нудна», песня «Млынар», драматычная песня «Стары капрал», сатырычна-камічныя песні «Чарвяк», «Тытулярны саветнік». 3 іншых твораў: опера «Эсмеральда» (1847), опера-балет «Трыумф Вакха» (1848); для аркестра: жарт-фантазія «Баба-яга, або 3 Волгі nach Riga» (1862), «Маларасійскі казачок» (1864), «Чухонская фантазія» (1867).
Даргамыжскі акрэсліў новыя шляхі ў оперным і камерна-вакальных жанрах, якія вядуць да творчасці М. Мусаргскага, П. Чайкоўскага і інш. рускіх кампазітараў.