Аляксандр Уладзіміравіч Сачыўка

Футбол
Аляксандр Сачыўка
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Аляксандр Уладзіміравіч Сачыўка
Нарадзіўся 5 студзеня 1986(1986-01-05)[1][2] (38 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 183 см
Вага 80 кг[3]
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Дынама (Мінск)
Нумар 20
Клубная кар’ера[* 1]
2003 Беларусь Дынама (Мінск) 0 (0)
2004 Беларусь Дарыда (Ждановічы) 0 (0)
2005—2016 Беларусь Мінск 298 (19)
2017—2018 Беларусь Дынама (Мінск) 32 (3)
2018—2021 Беларусь Шахцёр (Салігорск) 78 (5)
2022— Беларусь Дынама (Мінск) 27 (5)
Нацыянальная зборная[* 2]
2006—2009 Беларусь Беларусь (да 21) 12 (0)
2017—2021 Беларусь Беларусь 12 (1)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 29 студзеня 2024.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 9 верасня 2021

Аляксандр Сачыўка (нар. 5 студзеня 1986, Мінск) — беларускі футбаліст, абаронца мінскага «Дынама» і былы ігрок нацыянальнай зборнай Беларусі.

Клубная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец школы мінскага «Тарпеда», выступаў потым за дубль мінскіх «Дынама» і «Дарыды». У 2005 годзе стаў іграком мінскай «Змены» (у 2006 годзе пераўтворана ў клуб «Мінск»), дзе адразу стаў адным з асноўных абаронцаў, на працягу 12 сезонаў з’яўляўся аплотам абароны мінчан. Доўгі час быў віцэ-капітанам каманды.

У студзені 2014 года падоўжыў кантракт з клубам. У сезоне 2014 стаў капітанам каманды пасля зыходу Андрэя Разіна. У маі 2014 года некаторы час выкарыстоўваўся як апорны паўабаронца, у чэрвені 2014 года не гуляў з-за траўмы, але пазней вярнуўся на звыклае месца цэнтральнага абаронцы.

У студзені 2015 года чарговы раз падоўжыў кантракт з «Мінскам»[4]. У сезоне 2016 забіў 6 галоў у чэмпіянаце, у тым ліку 16 верасня аформіў хет-трык у матчы са «Славіяй», які стаў увогуле адзіным у Вышэйшай лізе.

У снежні 2016 года падпісаў кантракт з мінскім «Дынама»[5]. У складзе дынамаўцаў стаў асноўным цэнтральным абаронцам, дапамог камандзе выйграць срэбраныя медалі чэмпіянату 2017. У снежні 2017 года падоўжыў кантракт з «Дынама»[6]. У сезоне 2018 стаў радзей з’яўляцца на полі.

У жніўні 2018 года, разарваўшы кантракт з «Дынама», стаў іграком салігорскага «Шахцёра»[7]. Неўзабаве замацаваўся ў стартавым складзе салігорскай каманды. У лістападзе 2019 года падоўжыў кантракт з «Шахцёрам» да канца 2021 года[8].

У пачатку 2022 года, пакінуўшы «Шахцёр», трэніраваўся з іванаўскім «Тэкстыльшчыкам», але ў сакавіку па сямейных абставінах вярнуўся ў Беларусь[9] і ў красавіку перайшоў у мінскае «Дынама»[10]. У снежні 2022 года падоўжыў пагадненне са сталічным клубам[11]. У студзені 2024 года падпісаў новы кантракт з дынамаўцамі[12].

Міжнародная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

Гуляў за моладзевую зборную Беларусі, у тым ліку на чэмпіянаце Еўропы ў Швецыі ўлетку 2009 года.

У кастрычніку 2015 года быў упершыню выкліканы ў нацыянальную зборную Беларусі[13], але тады так і не згуляў за яе. Дэбютаваў у зборнай 1 чэрвеня 2017 года, правёўшы на полі першыя 60 хвілін у таварыскім матчы супраць Швейцарыі (0:1).

Статыстыка выступленняў

[правіць | правіць зыходнік]
Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2003 дубль Дынама Беларусь 30 0
2004 дубль Дарыда Беларусь 28 4
2005 Д2 Змена Беларусь 28 1
2006 Д2 Мінск Беларусь 25 2
2007 Д1 Мінск Беларусь 20 0
2008 Д2 Мінск Беларусь 21 3
2009 Д1 Мінск Беларусь 25 0
2010 Д1 Мінск Беларусь 25 1
2011 Д1 Мінск Беларусь 26 0
2012 Д1 Мінск Беларусь 26 3
2013 Д1 Мінск Беларусь 26 3
2014 Д1 Мінск Беларусь 26 0
2015 Д1 Мінск Беларусь 22 0
2016 Д1 Мінск Беларусь 28 6
2017 Д1 Дынама Беларусь 25 3
2018 (1) Д1 Дынама Беларусь 7 0
2018 (2) Д1 Шахцёр Беларусь 10 0
2019 Д1 Шахцёр Беларусь 25 2
2020 Д1 Шахцёр Беларусь 24 0
2021 Д1 Шахцёр Беларусь 19 3
2022 Д1 Дынама Беларусь 12 2
2023 Д1 Дынама Беларусь 15 3

Грамадзянская пазіцыя

[правіць | правіць зыходнік]

Пасля жорсткага разгону акцый пратэстаў, выкліканых масавымі фальсіфікацыямі на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, разам з 92 іншымі беларускімі футбалістамі выступіў з асуджэннем гвалту ў Беларусі[14].

  1. Aleksandr Sachivko // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Alyaksandr Sachywka // FBref
  3. https://dinamo-minsk.by/blr/asnouny-sklad/2022/sachyka-alyaksandr
  4. Сачивко продлил контракт с «Минском» (руск.). by.tribuna.com.
  5. Александр Сачивко подписал контракт с минским "Динамо" (руск.). football.by (30 снежня 2016). Праверана 29 студзеня 2024.
  6. Сачивко продолжит в "Динамо" (руск.). football.by (6 снежня 2017). Праверана 29 студзеня 2024.
  7. Сачивко стал игроком "Шахтера" (руск.). football.by (14 жніўня 2018). Праверана 29 студзеня 2024.
  8. "Шахтер" объявил о продлении контракта с Сачивко (руск.). football.by (29 лістапада 2019). Праверана 29 студзеня 2024.
  9. Александр Сачивко покинул расположение "Текстильщика" (руск.). football.by (10 сакавіка 2022). Праверана 29 студзеня 2024.
  10. Александр Сачивко вновь стал игроком минского "Динамо" (руск.). football.by (14 красавіка 2022). Праверана 29 студзеня 2024.
  11. Минское "Динамо" объявило о продлении соглашения с Сачивко (руск.). football.by (16 снежня 2022). Праверана 29 студзеня 2024.
  12. 38-летний защитник продлил контракт с минским "Динамо" (руск.). football.by (22 студзеня 2024). Праверана 29 студзеня 2024.
  13. Игорь Бурко, Николай Януш и Александр Сачивко вызваны в сборную Беларуси на матч с Македонией (руск.). football.by (11 кастрычніка 2015). Праверана 29 студзеня 2024.
  14. 93 беларускія футбалісты выступілі з асуджэннем гвалту ВІДЭА . Наша Ніва (12 верасня 2020). Праверана 29 студзеня 2024.