Поўнае імя | Аляксандр Уладзіміравіч Шасцюк | ||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
5 чэрвеня 2002[1] (22 гады) |
||||||||||||||||||
Грамадзянства | Беларусь | ||||||||||||||||||
Рост | 186 см | ||||||||||||||||||
Вага | 88 кг[2] | ||||||||||||||||||
Пазіцыя | нападнік | ||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||||||||
Клуб | Іслач | ||||||||||||||||||
Нумар | 13 | ||||||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | |||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
Аляксандр Шасцюк (нар. 5 чэрвеня 2002, Брэст) — беларускі футбаліст, нападнік клуба «Іслач» і моладзевай зборнай Беларусі.
Выхаванец брэсцкага «Дынама», дзе спачатку выступаў за юнацкія каманды, а ў 2019 годзе пачаў выступаць за дубль. У 2020 годзе стаў прыцягвацца да асноўнай каманды, але так і не згуляў за яе. У пачатку 2021 года, пасля таго як большасць ігракоў пакінула «Дынама», стаў трэніравацца з асноўным складам. У лютым 2021 года падпісаў новы трохгадовы кантракт з клубам[3]. Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 14 сакавіка 2021 года ў матчы першага тура супраць рэчыцкага «Спадарожніка» (4:0), дзе адзначыўся голам. У далейшым замацаваўся ў аснове дынамаўцаў, гуляў пераважна ў стартавым складзе каманды.
У студзені 2022 года выкупіў свой кантракт у «Дынама» і пакінуў Брэст[4]. Хутка падпісаў двухгадовае пагадненне з клубам «Ніжні Ноўгарад» з расійскай Прэм’ер-лігі[5]. Пачынаў разам з ніжагародскай камандай рыхтавацца да сезона, але ў лютым стаў трэніравацца з рыжскім РФШ, які неўзабаве арандаваў нападніка[6]. У рыжскім клубе выступаў за другую каманду, за асноўны склад так і не выйшаў на поле.
У ліпені 2022 года вярнуўся ў брэсцкае «Дынама», падпісаўшы кантракт да канца сезона[7]. У студзені 2023 года па заканчэнні кантракта пакінуў брэсцкі клуб[8] і хутка папоўніў склад барысаўскага БАТЭ[9]. У сакавіку 2024 года па пагадненні бакоў разарваў кантракт з барысаўчанамі[10] і перайшоў у «Іслач»[11].
У сакавіку 2019 года гуляў за юнацкую зборную Беларусі (да 17 гадоў) у элітным раўндзе чэмпіянату Еўропы, у трох матчах адзначыўся двума галамі.
26 сакавіка 2021 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, калі выйшаў у стартавым складзе ў таварыскім матчы супраць Арменіі (2:1) і быў заменены ў другім тайме.
Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2019 | дубль | Дынама | 16 | 9 | |
2020 | дубль | Дынама | 18 | 15 | |
2021 | Д1 | Дынама | 29 | 4 | |
2022 (1) | Д1 | РФШ | 0 | 0 | |
2022 (2) | Д1 | Дынама | 12 | 4 | |
2023 | Д1 | БАТЭ | 20 | 1 |