Аляксандр Флемінг

Аляксандр Флемінг
англ.: Sir Alexander Fleming
Дата нараджэння 6 жніўня 1881(1881-08-06)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 11 сакавіка 1955(1955-03-11)[1][2][…] (73 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Бацька Hugh Fleming[d][3]
Маці Grace Morton[d][3]
Жонка Sarah Marion McElroy[d][4] і Amalia Fleming[d][4]
Дзеці Robert Fleming[d][3]
Род дзейнасці бактэрыёлаг, фармаколаг, урач, хірург, вынаходнік
Навуковая сфера бактэрыялогія і імуналогія
Месца працы
Альма-матар
Член у
Узнагароды
рыцар-бакалаўр камандор ордэна Ганаровага Легіёна Grand Cross of the Civil Order of Alfonso X the Wise Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне

Актаніянская прэмія[d] (1949)

медаль Альберта[d] (1946)

ганаровы доктар Мадрыдскага ўніверсітэта Камплутэнсэ[d] (1948)

ганаровы доктар Грацкага ўніверсітэта[d]

Honorary doctor of the University of Liège[d]

член Лонданскага каралеўскага таварыства[d] (1943)

Honorary Fellow of the Royal Society of Edinburgh[d]

Fellow of the Royal College of Physicians of Edinburgh[d]

FRCP[d]

Moxon Medal[d]

Cameron Prize of the University of Edinburgh[d]

Honorary Fellow of the Royal Society Te Apārangi[d] (1945)

медаль Джона Скота[d] (1944)

doctor honoris causa from the University of Paris[d] (1945)

honorary doctor of the University of Bordeaux[d] (1954)

Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікіцытатніка Цытаты ў Вікіцытатніку
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Аляксандр Флемінг (англ.: Sir Alexander Fleming, 6 жніўня 1881, Дарвел — 11 сакавіка 1955, Лондан) — брытанскі бактэрыёлаг. Член Лонданскага каралеўскага таварыства (1943), Парыжскай АН (1946).

Аляксандр Флемінг нарадзіўся 6 жніўня 1881 года ў графстве Эйршыр у Шатландыі, у шматдзетнай сям’і фермера. Калі яму было сем гадоў, памёр яго бацька, і Аляксандр разам са старэйшым братам сталі самастойна кіраваць усімі справамі на ферме. У 1900 годзе ён прыйшоў у Лонданскі шатландскі полк з намерам удзельнічаць у англа-бурскай вайне, але так і не паспеў, таму што вайна скончылася. У 1906 годзе скончыў медыцынскую школу пры Лонданскім універсітэце і стаў членам Каралеўскага каледжа хірургаў. У наступныя гады ён працаваў у шпіталі Святой Марыі ў Лондане. У час Першай сусветнай вайны служыў капітанам у Каралеўскай медыцынскай арміі — працаваў у палявых шпіталях на заходнім фронце ў Францыі. У 1918 годзе Аляксандр вярнуўся ў шпіталь Святой Марыі, дзе праз 10 гадоў быў абраны прафесарам бактэрыялогіі. У 1908—1914 гг. і з 1918 года ў Бактэрыялагічным інстытуце ў Лондане, з 1928 г. прафесар, у 1946—1954 гг. дырэктар. З 1948 г. прафесар бактэрыялогіі ў Лонданскім універсітэце. У 1951—1954 гг. рэктар Эдынбургскага ўніверсітэта.

Быў прыхільнікам таго, што ўсе жывыя арганізмы маюць уласныя ахоўныя механізмы. Адкрыў лізацым (антыбактэрыйны фермент, які разбурае мурэін - асноўны кампанент клетачнай сценкі бактэрый) і ўпершыню вылучыў пеніцылін з цвільных грыбоў Penicillium notatum — гістарычна першы антыбіётык. Адкрыццё пеніцыліну адбылося выпадкова, калі ў адной з кубкаў Петры Флемінг выявіў цвіль, вакол якой бактэрыі не размнажаліся. Аддзяліўшы цвіль, ён устанавіў, што «булён, на якім разраслася цвіль, набыў выразна выяўленую здольнасць душыць рост мікраарганізмаў».

Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне 1945 (разам з Х. У. Флоры і Э. Б. Чэйнам).

У 1955 годзе Флемінг памёр у сваім доме ў Лондане ад сардэчнага прыступу. Ён быў пахаваны ў саборы Святога Паўла.

Зноскі

  1. а б Alexander Fleming — 2009.
  2. а б A. Fleming // KNAW Past Members Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. а б в Lundy D. R. The Peerage
  4. а б (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  5. а б https://royalsocietypublishing.org/doi/pdf/10.1098/rsbm.1956.0008
  6. www.pas.va
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 16. — С. 428—429. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0263-6 (Т. 16).