Аляксандр Часлававіч Трыпуць

Лёгкая атлетыка
Аляксандр Трыпуць
Агульная інфармацыя
Пол мужчынскі
Поўнае імя Аляксандр Часлававіч Трыпуць
Клуб РЦАП па паралімпійскіх і дэфлімпійскіх відах спорту
Нарадзіўся 21 мая 1982(1982-05-21) (42 гады)
Гродна, Гродзенская вобласць, Беларуская ССР, СССР
Памёр 3 кастрычніка 2022(2022-10-03)[1] (40 гадоў)
Грамадзянства
Альма-матар
Гады кар’еры 1997 — 2022
Трэнер Аляксандр Баркун
Рост 180 см
Вага 96 кг
Спартыўнае званне
Асабістыя рэкорды
Дзіда 27,79 м (2017)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Алякса́ндр Часла́вавіч Тры́пуць (21 мая 1982, Гродна3 кастрычніка 2022) — беларускі лёгкаатлет-паралімпіец, які спецыялізаваўся ў кіданні дзіды і пяцібор’і. Трохразовы прызёр летніх Паралімпійскіх гульняў і паралімпійскі чэмпіён 2004 года. Заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь (2004).

Нарадзіўся 21 мая 1982 года ў Гродне. Бацька працаваў на Гродзенскім вытворчым аб’яднанні «Азот», маці — на швейнай фабрыцы «Элод».

З дзяцінства хварэў на блізарукасць[2]. Вучыўся ў Гродзенскай спецыялізаванай школе-інтэрнаце для сляпых і слабавідушчых дзяцей, дзе займаўся футболам, баскетболам, піянерболам, захапляўся танцамі і спяваў. Паралельна з вучобай трэніраваўся ў групе для слабавідушчых дзяцей у Гродзенскай спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай школе алімпійскага рэзерву № 2 пад кіраўніцтвам трэнера Я. І. Цупрановіча. Спецыялізаваўся ў бегу на 400 м і мнагабор’і, але ў выніку спыніўся на кіданні дзіды[2].

Да першых у кар’еры летніх Паралімпійскіх гульняў 2000 года ў Сіднеі рыхтаваўся пад настаўніцтвам Тадэвуша Юрэвіча. Па выніках выступленняў на Паралімпіядзе заваяваў срэбны медаль у кіданні дзіды і заняў чацвёртае месца ў шматбор’і[2].

У працэсе падрыхтоўкі да Паралімпійскіх гульняў 2004 года ў Афінах з-за траўмы на абодвух вачах адслаiлася сятчатка i левае вока канчаткова перастала бачыць[2]. Пры тым ён паказваў добрыя вынікі не толькі ў кіданні дзіды, але і ў бегу на 1500 м. Выступаючы на гульнях, з першай спробы ўсталяваў рэкорд Паралімпіяды ў кіданні дзіды (56 м 64 см) і заваяваў залаты медаль. У спаборніцтвах па пяцібор’і нягледзячы на траўму нагі выйграў срэбны медаль. Дадому Аляксандр Трыпуць вяртаўся на мыліцах[2].

Удзельнічаў у летніх Паралімпійскіх гульнях 2008 года ў Пекіне, аднак значных поспехаў не дасягнуў, заняўшы пятае месца ў кіданні дзіды.

У 2013 годзе пры рэгуляванні тэлевізійнай антэны за вакном сваёй кватэры Аляксандр Трыпуць зваліўся з чацвёртага паверха шматкватэрнага дома і атрымаў цяжкую траўму пазваночніка. Пасля траўмы ён жыве з нейрастымулятарам спінога мозгу і перасоўваецца на інваліднай калясцы[3].

У 2014 годзе аб’явіў аб вяртанні ў прафесійны спорт. Трэніруецца ў В. А. Арлова і А. Баркуна (з 2017 года) ў РЦАП па паралімпійскіх і дэфлімпійскіх відах спорту.

На XV летніх Паралімпійскіх гульнях 2016 года ў Рыа-дэ-Жанейра быў сцяганосцам нацыянальнай каманды Беларусі на цырымоніі адкрыцця і закрыцця гульняў[4]. У спаборніцтвах па кіданні дзіды Аляксандр Трыпуць заняў трэцяе месца з вынікам 23,56 м.

У 2016 годзе на Чэмпіянаце Еўропы па лёгкай атлетыцы сярод атлетаў з парушэннямі апорна-рухальнага апарату ў Грасета стаў бронзавым прызёрам у кіданні дзіды. Рэдакцыя газеты «Прессбол» прызнала Аляксандра Трыпуця «Чалавекам года ў беларускім спорце» 2016 года.

У ліпені 2017 года на Чэмпіянаце свету сярод інвалідаў па зроку і з парушэннямі апорна-рухальнага апарата ў Лондане Аляксандр Трыпуць усталяваў асабісты рэкорд у кіданні дзіды — 27,79 м. Гэты вынік дазволіў спартсмену заваяваць бронзавы медаль.

У жніўні 2018 года на Чэмпіянаце Еўропы сярод атлетаў з парушэннямі апорна-рухальнага апарата ў Берліне стаў уладальнікам залатога медаля з вынікам 29 м 48 см. У лютым 2019 года на Сусветных гульнях сярод людзей з абмежаванымi магчымасцямi ў ААЭ перамог у кіданні дзіды з рэкордам Еўропы[2].

Памёр 3 кастрычніка 2022 года.

Статыстыка выступленняў

[правіць | правіць зыходнік]
Год Назва спаборніцтва Месца правядзення Дысцыпліна Катэгорыя Вынік Месца
Міжнародныя спаборніцтвы
2000 Летнія Паралімпійскія гульні Сідней, Аўстралія кіданне дзіды
F12
47.76 м
2 Срэбра
пяцібор’е
P12
2771
4
2004 Летнія Паралімпійскія гульні Афіны, Грэцыя кіданне дзіды
F12
56.63 м
1 Золата
пяцібор’е
P13
2939
2 Срэбра
2006 Чэмпіянат свету па лёгкай атлетыцы сярод інвалідаў Асен, Нідэрланды кіданне дзіды
F12
51.05 м
6
пяцібор’е
P12
2139
10
2008 Летнія Паралімпійскія гульні Пекін, Кітай кіданне дзіды
F11—12
52.40 м
5
пяцібор’е
P12
DNS
2011 Чэмпіянат свету па лёгкай атлетыцы сярод інвалідаў Крайстчэрч, Новая Зеландыя кіданне дзіды
F13
47.84 м
9
2015 Чэмпіянат свету па лёгкай атлетыцы сярод інвалідаў Доха, Катар штурханне ядра
F55
Н/Д
2016 Чэмпіянат Еўропы па лёгкай атлетыцы сярод інвалідаў Грасета, Італія кіданне дзіды
F54
25.47 м
3 Бронза
2016 Летнія Паралімпійскія гульні Рыа-дэ-Жанэйра, Бразілія кіданне дзіды
F54
23.56 м
3 Бронза
2017 Чэмпіянат свету па лёгкай атлетыцы сярод інвалідаў Лондан, Вялікабрытанія кіданне дзіды
F54
27.78 м
3 Бронза
2018 Чэмпіянат Еўропы па лёгкай атлетыцы сярод інвалідаў Берлін, Германія кіданне дзіды
F54
29.48 м
1 Золата
2019 Чэмпіянат свету па лёгкай атлетыцы сярод інвалідаў Дубай, Аб’яднаныя Арабскія Эміраты кіданне дзіды
F54
28.73 м
5

Узнагароды і званні

[правіць | правіць зыходнік]
На беларускай паштовай марцы 2016 года.

Узнагароджаны дзяржаўнымі ўзнагародамі Рэспублікі Беларусь:

  • ганаровым званнем «Заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь» (11 кастрычніка 2004) — за дасягненне выдатных спартыўных вынікаў на XII летніх Паралімпійскіх гульнях 2004 года ў г. Афіны (Грэцыя)[5];
  • медалём «За працоўныя заслугі» (13 снежня 2016) — за дасягненне высокіх спартыўных вынікаў на ХV летніх Паралімпійскіх гульнях 2016 года ў г. Рыа-дэ-Жанэйра і вялікі асабісты ўклад у развіццё фізічнай культуры і спорту[6].

Удастоены звання «Чалавек года Гродзеншчыны» (2017). У 2018 годзе занесены ў Кнігу славы горада Гродна, у 2019 годзе — ў Кнігу славы Гродзенскай вобласці.

Зноскі