Аляксандр дэль Валь

Аляксандр дэль Валь
фр.: Alexandre del Valle
Дата нараджэння 4 верасня 1968(1968-09-04) (56 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці эсэіст, гісторык, палітолаг
Навуковая сфера геапалітыка і ісламізм
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Carol Iancu[d][1]
Партыя
Сайт alexandredelvalle.com

Аляксандр Дэль Валь (фр. Alexandre del Valle; нар. 6 верасня 1969, Марсель, Францыя) — французскі геапалітолаг, публіцыст, спецыяліст у галіне міжнародных адносін і геапалітыкі.

Кароткая біяграфія

[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў Марселі ў сям’і з франка-італьянскімі каранямі.

Вышэйшую адукацыю атрымаў у Інстытуце палітычных даследаванняў (l’Institut d'études politiques) у Экс-ан-Правансе, дзе ён атрымаў дыплом па ваеннай гісторыі, бяспецы і нацыянальнай абароне, і ва Універсітэце Манпелье 3 Пол-Валеры (Université Montpellier 3 Paul-Valéry), дзе ён атрымаў дыплом па гісторыі палітычных дактрын і палітычных інстытутаў.

У 1992 годзе працягнуў сваю адукацыю ва Універсітэце палітычных навук (Università di scienze politiche) Мілана.

Абараніў доктарскую дысертацыю ва Універсітэце Манпелье 3 па тэме «Захад і Другая дэкаланізацыя: індыхенізм і ісламізм ад халоднай вайны да сённяшняга дня»[2].

Прафесійная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

У 2000-х гадах працаваў у Брусэлі ў Еўрапейскім парламенце, дзе пазней стварыў кансалтынгавую фірму.

Аляксандр Дэль Валь выкладае ў Школе Камерцыі Ла-Рашэль (ESC La Rochelle) геапалітыку і міжнародныя адносіны [3].

У сваёй першай кнізе «Ісламізм і Злучаныя Штаты: альянс супраць Еўропы» (1997), ён аналізуе падтрымку амерыканскімі спецслужбамі маджахедам падчас вайны ў Афганістане (1979—1989)[4].

Дэль Валь аналізуе ролю ЗША ў выкарыстанні ісламістаў для барацьбы з Савецкім Саюзам.

Усяго Дэль Валь апублікаваў сем публіцыстычных кніг, у якіх ён прааналізаваў уздым ісламізму, які ён назваў новым выглядам таталітарызму; заходнюю цывілізацыю і крызіс заходняй ідэнтычнасці; геапалітыку Турцыі і яе кандыдатуру ў Еўрапейскі Саюз; а таксама канфлікт у Сірыі[5].

У сваіх кнігах Дэль Валь выступае за збліжэнне Расіі з Еўропай для стварэння новага геапалітычнага блока, які ён называе Пан-Захадам. На яго думку, расійска-еўрапейскі саюз неабходны для паспяховай сумеснай барацьбы з радыкальным ісламізмам[6].

  • La Maronité politique, Le système confessionnel libanais et la guerre civile, IEP d’Aix-en-Provence, 1992 (mémoire de Science-Po).
  • Statut légal des minorités religieuses en terres d’Islam, Faculté de droit d’Aix-en-Provence, 1993 (mémoire de DEA Histoire des Idées politiques).
  • La Théorie des élites, Faculté de Sciences politiques de Milan, 1993 (mémoire de DEA-DU européen Histoire des doctrines politiques et des institutions politiques).
  • Islamisme et États-Unis, une alliance contre l’Europe, L'Âge d’Homme, 1997, Lausanne/Paris (ISBN 2-8251-1060-4). versions en italien et serbo-croate.
  • Une idée certaine de la France (ouvr. Coll. avec Christian Jellen, Eric Zemmour et G. W. Goldnadel), Sous la direction d’Alain Griotteray, Paris, 1999, France-Empire, 1998.
  • Guerres contre l’Europe : Bosnie, Kosovo, Tchétchénie, Les Syrtes, 2001 (ISBN 2-84545-045-1). (versions en espagnol, brésilien, portugais, italien et serbo-croate).
  • Quel avenir pour les Balkans après la guerre du Kosovo, Paneuropa/L’Age d’Homme, Paris/Lausanne, 2000.
  • Le Totalitarisme islamiste à l’assaut des démocraties, Les Syrtes, Paris, 2002.
  • La Turquie dans l’Europe : un cheval de Troie islamiste ?, Les Syrtes, Paris, 2004 (ISBN 2-84545-093-1) (Préface de J.P. Péroncel-Hugoz).
  • Le Dilemme turc, ou les vrais enjeux de la candidature d’Ankara avec Emmanuel Razavi, Les Syrtes, Paris, 2005 (ISBN 2-84545-116-4).
  • Frères musulmans. Dans l’ombre d’Al Qaeda, Jean-Cyrille Godefroy, 2005 (ISBN 2-86553-179-1), Paris, 2006 (préface du livre d’Emmanuel Razavi).
  • Il Totalitarismo islamista, Prefazione di Oriana Fallaci, Alessandria, 2006,
  • Perché la Turchia non può entrare nell’Unione europea, Guerini ed Associati, Milan, 2009 (préface de Roberto de Mattei).
  • I Rossi, Neri, Verdi: la convergenza degli Estremismi anti-occidentali opposti, Ed Lindau, 2009, Torino (prefazione di Magdi Allam).
  • A Islamizaçao em Europa, Porto, 2010, Editora A Civilizaçao.
  • Pourquoi on tue des chrétiens dans le monde aujourd’hui ? : La nouvelle christianophobie, Maxima Laurent du Mesnil, Paris, 2011 (préface de Denis Tillinac).
  • Le complexe occidental : Petit traité de déculpabilisation, L’artilleur/Toucan Essais, Paris, 2014.
  • Le Chaos syrien, printemps arabes et minorités face à l’islamisme, Dhow, Paris, 2014 (Préface de Renaud Girard)

Зноскі