Аляксандра Вячаславаўна Матвійчук | |
---|---|
укр.: Олександра В'ячеславівна Матвійчук | |
![]() | |
Род дзейнасці | праваабаронца |
Дата нараджэння | 8 кастрычніка 1983[1] (41 год) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Член у | |
Узнагароды і прэміі |
Прэмія імя Васіля Стуса[d] (2007) 100 жанчын (2022) Democracy Defender Award[d] (2016) ганаровы доктар Лувенскага каталіцкага ўніверсітэта[d] (16 лютага 2023) |
![]() |
Аляксандра Вячаславаўна Матвійчук (укр.: Олександра В'ячеславівна Матвійчук; нар. 8 кастрычніка 1983, г. Боярка, Кіеўская вобласць) — украінская праваабаронца, лаўрэатка прэмій імя Васіля Стуса і «Абаронца дэмакратыі».
Старшыня арганізацыі «Цэнтр грамадзянскіх свабод», якая ў 2022 годзе атрымала Нобелеўскую прэмію міру[4]. Працуе над пытаннем правоў чалавека ва Украіне і рэгіёне АБСЕ.
Аляксандра Матвійчук нарадзілася 8 кастрычніка 1983 года ў горадзе Боярка Кіеўскай вобласці.
Скончыць Украінскі гуманітарны ліцэй (з адзнакай), юрыдычны факультэт (2007, з адзнакай) і аспірантуру кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права (2010) Кіеўскага нацыянальнага ўніверсітэта імя Тараса Шаўчэнкі, Школу заканатворчасці Інстытута заканадаўства Вярхоўнай Рады Украіны (2011), Стэнфардскі ўніверсітэт (2018, Праграма ўкраінскіх новых лідэраў Цэнтра па пытаннях дэмакратыі, развіцця і вяршэнства права (CDDRL) Стэнфардскага універсітэта)[5].
На чацвёртым курсе навучання ў Кіеўскім нацыянальным універсітэце імя Тараса Шаўчэнкі праводзіла трэнінгі ад «Фонда правоў чалавека». Пры гэтым паспявала кіраваць студэнцкім самакіраваннем на юрыдычным факультэце і выкладаць Правазнаўства ў гімназіі ў роднай Боярцы[6]. 4 чэрвеня 2021 года была абраная кандыдатам для вылучэння на абранне членам Камітэта ААН супраць катаванняў[7].
Старшыня праўлення Цэнтра грамадзянскіх свабод (з 2007); член Кансультатыўнага савета пры Упаўнаважаным Вярхоўнай Рады Украіны па правах чалавека (з 2012)[8]; каардынатар грамадзянскай ініцыятывы «Еўрамайдан SOS», якая была створана ў адказ на жорсткі разгон студэнцкіх дэманстрантаў 30 лістапада 2013 года з мэтай аказання прававой дапамогі пераследуемым пратэстоўцам ва Украіне (з 2013).
Ініцыятар кампаніі # SaveOlegSentsov[9] (пасля вызвалення Алега Сянцова была перайменаваная ў #LetMyPeopleGo) для вызвалення ўкраінскіх палітвязняў.
Аўтар шэрагу альтэрнатыўных справаздач для розных органаў ААН, Савета Еўропы, Еўрапейскага Саюза, АБСЕ і Міжнароднага крымінальнага суда[10].