Аляксандра і Канстанцін | |
---|---|
Жанры | фолк-мадэрн, поп-рок |
Гады | 1998—па сённяшні дзень |
Краіна |
![]() |
Горад | Барысаў |
Мова песень | беларуская |
Лэйблы | West Records, Vigma |
Склад |
Аляксандра Канстанцін |
alexandrakonstantin.com |
«Алякса́ндра і Канстанці́н» (A&K) — беларускі музычны дуэт, у які ўваходзяць Аляксандра Кірсанава (Аляксандра) і Канстанцін Драпеза (Канстанцін).
Дуэт «Аляксандра і Канстанцін» створаны ў 1998 годзе ў горадзе Барысаве. Першапачаткова музычная праграма складалася з кавер-версій сусветна вядомых песень. З 1999 года працуюць у стылі фолк-мадэрн.
Дуэт A&K стаў лаўрэатам многіх міжнародных конкурсаў і фэстаў: «Славянскі базар у Віцебску 2002», «Ethnosfera — 2002» (Польшча), «Астана-2003» (Казахстан), «Palangos Gaida-2005» (Літва), «Discovery 2006» (Балгарыя). Дуэт Аляксандра і Канстанцін прызнаны лепшым фолк-выканаўцам 2004 года па выніках тэлевізійнага фэсту «На скрыжаваннях Еўропы» на Першым нацыянальным тэлеканале.
З песняй «My Galileo» упершыню прадставілі Беларусь на конкурсе «Еўрабачанне-2004» у Турцыі.
Канстанцін Драпеза граў у гурце ў Барысаве. Ён пазнаёміўся з Аляксандрай, калі яна аднойчы прыйшла на рэпетыцыю гэтага гурта. У кастрычніку быў створаны дуэт «Аляксандра і Канстанцін». Пачыналі музыкі з выканання кавераў вядомых сусветных хітоў. Першы канцэрт адбыўся ў лістападзе ў мінскім «Стар-клубе».
20 мая Аляксандра ўдзельнічала ў тэлевізійным конкурсе маладых артыстаў «Зорная Ростань», дзе стала лаўрэатам 3-яй прэміі.
Дуэт стаў лаўрэатам тэлевізійнага конкурсу маладых артыстаў эстрады «Зорная Ростань» і ў якасці ўзнагароды атрымаў 100 гадзінаў запісу ў студыі Белтэлерадыёкампаніі. Песня «Ой, арол, ты арол» была выкарыстана ў гукавай дарожцы да дакументальнага фільма пра гісторыю Беларусі «На фоне стагоддзя» (кінастудыя «Беларусьфільм», рэжысёр — Надзея Гаркунова).
24 лютага выступілі на «Рок-каранацыі». Прынялі ўдзел у канцэрце, прысвечаным 30-годдзю «Песняроў». Выпушчаны альбом «За ліхімі за марозамі».
У падтрымку альбома «За ліхімі за марозамі» праведзены шэраг канцэртаў па гарадах Беларусі. У чэрвені дуэт «Аляксандра і Канстанцін» прымаюць удзел у конкурсе ў межах Еўрапейскага фестывалю этна- і фолкмузыкі «Ethnosfera 2002» у Польшчы, дзе становяцца лаўрэатам трэцяй прэміі. Пасля гэтай падзеі дуэт «Аляксандра і Канстанцін» увайшлі ў склад Дзяржаўнага канцэртнага аркестра Беларусі як самастойная творчая адзінка. У ліпені дуэт «Аляксандра і Канстанцін» стаў лаўрэатам 2-й прэміі міжнароднага фэсту «Славянскі базар у Віцебску — 2002».
30 сакавіка ўдзельнічалі у памятным канцэрце, прысвечаным Уладзіміру Мулявіну ў мінскім Палацы Рэспублікі. Зняты кліп на песню «Пчолка» (2003, рэжысёры Валянцін Свіягін, Валерый Сафонаў).
Дуэт Аляксандра і Канстанцін прызнаны лепшым фолк-выканаўцам 2004 года па выніках тэлевізійнага фэсту «На скрыжаваннях Еўропы» на Першым нацыянальным тэлеканале. З песняй «My Galileo» упершыню прадставілі Беларусь на конкурсе «Еўрабачанне-2004» у Турцыі[1].
27 сакавіка адбыліся здымкі відэакліпа на песню «Stairs of Separation» (рэжысёр — Сяргей Маеўскі).
9 лютага выйшаў новы дыск дуэта «Аляксандра і Канстанцін» з назвай «Аўтаномная Навігацыя».
У студзені здымаўся кліп на песню «The Money & The Mountains» (рэжысёр — Сяргей Маеўскі). 2 лютага адбыўся вялікі сольны канцэрт з праграмай «Аўтаномная навігацыя» ў канцэртнай залі Мінск. У верасні ўдзельнікі дуэту Аляксандра і Канстанцін ажаніліся.[2]
1 студзеня Аляксандра і Канстанцін выступлілі на святочным канцэрце ў Варне, Балгарыя. 13 лютага ў горадзе Магілёве Аляксандра і Канстанцін выступілі на буйным супольным канцэрце з пераможцам дзіцячага Еўрабачання Аляксеем Жыгалковічам і брэйк-камандай «All stars». 26 лютага выдадзены канцэртны DVD з запісам песень па-англійску «My Galileo», «The Money & The Mountains», «Stairs of Separation»[3].