Аляксандрас Ванагас | |
---|---|
літ.: Aleksandras Vanagas | |
Дата нараджэння | 12 жніўня 1934[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 13 красавіка 1995[1] (60 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мовазнавец |
Навуковая ступень | доктар філалагічных навук |
Узнагароды |
Аляксандрас Ва́нагас (літ.: Aleksandras Vanagas; 12 жніўня 1934, Буйвенай, Літва — 13 красавіка 1995) — літоўскі мовазнавец. Доктар філалагічных навук (1984). З 1966 года член Міжнароднай камісіі анамастыкі.
Распрацоўваючы праблемы літоўскай анамастыкі, шырока выкарыстоўваў беларускі матэрыял: «Утварэнне гідронімаў Літоўскай ССР» (1970; Дзяржаўная прэмія Літвы 1974), «Этымалагічны слоўнік літоўскіх гідронімаў» (1981). Беларуска-літоўскім сувязям прысвяціў працу «Літоўскія элементы ў беларускай анамастыцы» (1968, разам з М. В. Бірылам).